гу́лькнуць

‘хутка, спрытна пранікнуць куды-небудзь, знікнуць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. гу́лькну гу́лькнем
2-я ас. гу́лькнеш гу́лькнеце
3-я ас. гу́лькне гу́лькнуць
Прошлы час
м. гу́лькнуў гу́лькнулі
ж. гу́лькнула
н. гу́лькнула
Загадны лад
2-я ас. гу́лькні гу́лькніце
Дзеепрыслоўе
прош. час гу́лькнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

смалі́ць⁵, смалю́, сма́ліш, сма́ліць; незак. (разм.).

Хутка ехаць, спрытна рабіць што-н. і пад.

Азірнуўся, а дзед за мной смаліць верхам на кані.

Тодар смаліць пракос за пракосам, люба зірнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

селяпа́ць

спрытна чэрпаць, хапаць, хлябтаць лыжкай што-небудь і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. селяпа́ю селяпа́ем
2-я ас. селяпа́еш селяпа́еце
3-я ас. селяпа́е селяпа́юць
Прошлы час
м. селяпа́ў селяпа́лі
ж. селяпа́ла
н. селяпа́ла
Загадны лад
2-я ас. селяпа́й селяпа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час селяпа́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

паселяпа́ць

спрытна пачэрпаць, пахапаць, пахлябтаць лыжкай чаго-небудзь, што-небудь і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паселяпа́ю паселяпа́ем
2-я ас. паселяпа́еш паселяпа́еце
3-я ас. паселяпа́е паселяпа́юць
Прошлы час
м. паселяпа́ў паселяпа́лі
ж. паселяпа́ла
н. паселяпа́ла
Загадны лад
2-я ас. паселяпа́й паселяпа́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час паселяпа́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

асядла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. гл. сядлаць.

2. перан., каго-што. Сесці верхам на каго-, што-н. (разм.).

Хлапчук спрытна асядлаў бервяно.

3. перан., каго-што. Поўнасцю падпарадкаваць сабе (разм.).

Усіх у сям’і асядлала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прово́рно нареч. (быстро) бы́стра, жва́ва, бо́рзда, шпа́рка; (ловко) спры́тна, паваро́тліва;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спіча́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Верхняя завостраная частка чаго-н.

С. яліны.

2. Вузкая высокая надбудова пірамідальнай або канічнай формы на будынку; шпіль.

С. касцёла.

3. Плоскае выгнутае шыла для пляцення лапцей.

Дзед спрытна трымаў с. у руцэ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ло́вко нареч.

1. спры́тна, ло́ўка;

ло́вко устра́ивать свои́ дела́ ло́ўка (спры́тна) ула́джваць свае́ спра́вы;

ло́вко сши́тое пла́тье спры́тна пашы́тае адзе́нне;

2. (удобно) ёмка, зру́чна;

чу́вствовать себя́ не совсе́м ло́вко адчува́ць сябе́ не зусі́м зру́чна (ёмка);

ло́вко ска́зано до́бра ска́зана;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

По́лецамспрытна, згодна’: сталі по́лецам працаваць (Сцяшк. Сл.). Няясна; магчыма, пераносна ад по́лец ’кавалак’ (гл. полць) — ’як адно цэлае’ (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абвалі́ць, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены; зак.

1. што. Абуры́ць, абрушыць што-н.

А. старыя сцены.

А. падмыты вадою бераг.

2. каго-што. Паваліць каго-, што-н.

А. дрэва.

3. каго. Адолець у барацьбе.

Спрытна схапіў яго, абваліў на падлогу.

|| незак. абва́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абва́льванне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)