акрабаты́зм, ‑у, м.

Спрыт, дасканаласці ў выкананні гімнастычных практыкаванняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жанглёрскі, ‑ая, ‑ае.

Які належыць жанглёру, уласцівы яму. Жанглёрскі спрыт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

оборо́тистость ж. паваро́тлівасць, -ці ж., спрыт, род. спры́ту м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

оборо́тливость ж. паваро́тнасць, -ці ж., спрыт, род. спры́ту м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мара́цкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да марака, уласцівы мараку. Марацкая форма. Марацкі спрыт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прытспрыт; жвавасць, рухавасць’ (Бяльк.). Рус. прыть ’хуткасць; жвавасць’. Гл. пры́ткі, прыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рысі́сты, ‑ая, ‑ае.

Які мае добрую рысь ​1 (пра каня). Фурман ледзьве стрымліваў спрыт мышастых рысістых коней. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фельетані́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто піша фельетоны. Меў [Мікола] спрыт і нюх рэпарцёра і сатырычную вастрыню фельетаніста. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бе́гма, прысл.

Абл. Бягом. І адкуль толькі спрыт узяўся ў дзеда, кінуўся ён бегма да капітанскага мосціка. Лынькоў.

•••

Бегма бегчы гл. бегчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хі́тры, -ая, -ае.

1. Вынаходлівы, умелы, дасціпны.

2. Выкрутлівы, які дзейнічае скрытна, не яўна.

Х. хлопец.

3. Які выражае дасціпнасць, спрыт, умельства.

Х. погляд.

Хітрая ўсмешка.

4. Разлічаны на ўвядзенне каго-н. у зман.

Хітрая палітыка.

5. Зроблены з умельствам, выдумкай, сакрэтам.

Х. механізм.

|| наз. хі́трасць, -і, ж. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)