спрашча́ць несов., в разн. знач. упроща́ть; см. спрасці́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спрастава́ць

‘пайсці напрасткі (спраставаць дарогу; спрасціць, выпраставаць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. спрасту́ю спрасту́ем
2-я ас. спрасту́еш спрасту́еце
3-я ас. спрасту́е спрасту́юць
Прошлы час
м. спрастава́ў спрастава́лі
ж. спрастава́ла
н. спрастава́ла
Загадны лад
2-я ас. спрасту́й спрасту́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час спрастава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спраста́ць

‘пайсці напрасткі (спрастаць дарогу; спрасціць, выпрастаць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. спраста́ю спраста́ем
2-я ас. спраста́еш спраста́еце
3-я ас. спраста́е спраста́юць
Прошлы час
м. спраста́ў спраста́лі
ж. спраста́ла
н. спраста́ла
Загадны лад
2-я ас. спраста́й спраста́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час спраста́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адаптава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак.

Прыстасаваць (прыстасоўваць), спрасціць (спрашчаць) тэкст для тых, хто пачынае вывучаць замежныя мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агрубі́ць, агрублю, агрубіш, агрубіць; зак., што.

Зрабіць грубейшым, пазбавіць тонкасці. Многія не паспелі Закончыць дзесяты клас. Сонца, сівер і слота Твары ім агрубілі. Бураўкін. // Спрасціць; падаць што‑н. у занадта абагуленым, прымітыўным выглядзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спрашчэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. спрашчаць — спрасціць і стан паводле знач. дзеясл. спрашчацца — спрасціцца.

2. Якое‑н. прыстасаванне, змена ў канструкцыі, планіроўцы і пад., якія спрашчаюць што‑н. Унесці спрашчэнні ў канструкцыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблягчы́ць, -лягчу́, -ле́гчыш, -ле́гчыць; -лягчы́ў, -чы́ла; -ле́гчаны; зак.

1. каго-што. Зрабіць лягчэйшым, вызваліць ад лішняга грузу.

А. лодку.

2. што. Спрасціць, зрабіць прасцей і лягчэй.

А. канструкцыю самалёта.

3. што. Зрабіць менш цяжкім.

А. працу.

А. сваё становішча.

4. каго-што. Супакоіць, утаймаваць пакуты.

А. боль.

|| незак. аблягча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. аблягчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аблягчы́ць, аблягчу, аблегчыш, аблегчыць; аблегчым, аблегчыце, аблегчаць; зак.

1. каго-што. Зрабіць больш лёгкім, вызваліць ад лішняга грузу.

2. што. Спрасціць (будову, спосаб чаго‑н.). Аблягчыць канструкцыю машыны.

3. што. Супакоіць, вызваліўшы ад цяжкага фізічнага або маральнага стану. Лякарства аблягчыла боль. □ [Марылі] хацелася зараз жа стаць у рады байцоў, быць бліжэй да мужа і побач з ім змагацца за Радзіму. Мусіць, толькі гэта магло б аблягчыць душу, знішчыць балючы сум, незадаволенасць сабою. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спро́шчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад спрасціць.

2. у знач. прым. Больш просты; прасцей, чым раней. Спрошчаная арфаграфія. Спрошчаны механізм.

3. у знач. прым. Недастаткова глыбокі, прымітыўны. Бясспрэчна адно: дзіцячы пісьменнік не мае права даваць чытачу спрошчанае ўяўленне аб жыцці, ён павінен умець проста і зразумела гаварыць аб складаным. Шкраба. Спрошчаны фінал у пэўнай меры перашкодзіў твору стаць цэласным, унутрана завершаным. Мушынскі.

4. у знач. прым. Разм. Вызвалены ад патрабаванняў маралі; празмерна вольны. Спрошчаныя адносіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)