встреча́ться сустрака́цца, разг. страча́цца, спатыка́цца; (попадаться) трапля́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аступа́цца несов., разг.

1. см. спатыка́цца;

2. см. адступа́цца 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Капы́ціцца ’быць упартым’, ’капрызнічаць, гарачыцца’ (Яўс.), ’спатыкацца (пра каня)’ (Нас., Шат.). Да капыта? Параўн. капыціццаспатыкацца (пра каня)’ (ТСБМ). Магчыма, таксама кантамінацыя з капырсціцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Склю́піцца ‘сагнуцца’ (мядз., Нар. словатв.). Запазычанне з польск. sklupić się ‘збіцца ў камяк; згусціцца; сагнуцца, скурчыцца’ < klupić się. Апошняе роднаснае літ. klaũpti, klaupiùспатыкацца, падаць на калені’, klùpti, klumpùспатыкацца, падаць’, лат. klàupatспатыкацца’ і г. д. Падрабязна гл. Слаўскі, 2, 242 і наст. Параўн. таксама клыпаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куна́ццаСпатыкацца, аступацца’ (Сл. паўн.-зах.). Ці не балтызм? Параўн. літ. kunóti ’біць, удараць’, калі *купаць азначала ’удараць’, кунацца — ’ударацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запина́ться несов.

1. (зацепляться ногой за что-л.) зачапля́цца, зачэ́плівацца; (спотыкаться) спатыка́цца;

2. (о речи) запіна́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кулды́ка ’чалавек, які хутка гаворыць’ (Мат. Маг.). Першапачатковае значэнне ’кульгавы чалавек’. Параўн. семантычны пераход ’спатыкацца’ > ’запінацца’ (кулдыкаць©Жул- дыкаць2). Фармальна ўтварэнне гэтага слова можна растлумачыць як кантамінацыі кульгаць (гл.) і хадыка. Параўн. калдыка. Ненадзейныя паралелі ў Фасмера (2, 288).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кашлат́ы ’пакрыты доўгай поўсцю; калматы’, ’з густымі ўскудлачанымі валасамі’; ’разгалісты, з густым веццем, шырокімі лапкамі’ (ТСБМ); ’марны, паніклы’ — аб садзе (гл. Сл. паўн.-зах., 2); ’касалапы, нязграбны’ (Касп.). Слова з досыць няяснай гісторыяй. Параўн. укр. ко́шлати ’кудлаціць, лахмаціць’, кошла́тий ’кашлаты’. Гэты ўкр. дзеяслоў Слаўскі (2, 557) параўноўвае з польск. koślać się ’кульгаць, спатыкацца’, чэш. дыял. *košľať se ’ісці хістаючыся’, укр. ко́шлати ’кудлаціць, лахмаціць’ і выстаўляе праформу прасл. (дыял.) *kosljati. Гэты дзеяслоў звязаны з прасл. *kosъ ’косы і г. д.’ (вельмі разгалінаванае сямейства слоў); суф. тут *‑ljati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Такава́ць ’падклікаць спевам і рухамі самку ў перыяд спарвання (пра глушца і цецерука)’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.; віц., Яшк. Мясц.), токова́ць ’тс’ (ТС). Укр. токува́ти, рус. токова́ть, польск. tokować ’тс’ (з XVIII ст.), каш. tokowac ’праяўляць жаданне супакоіць праявы хцівасці (пра суку)’, в.-луж. tokać (з чэшскай мовы: Шустар-Шэўц, 1512), чэш. tokat ’прывабліваць самку (пра цецерукоў)’, старое tokovati, славац. tokať ’тс’. Выводзіцца паходжанне слова ад гукаў, якія самцы ўтвараюць падчас любоўнай узбуджанасці (Міклашыч, 358; гл. таксама Махэк₂, 646; Рэйзак, 665); гукі самца-глушца параўноўваюць са шчоўканнем пазногця аб няпоўны пачак запалак (Федз.–Доўб., 37–38, 44). Параўн. акрамя чэшскіх і славацкіх дзеясловаў рус. пск. то́кать ’тукаць, стукаць, пастукваць’, таксама ’(пра цецерукоў) такаваць’, укр. то́кот ’сэрцабіццё’, токота́ти, токоті́ти ’мерна і часта стукаць’ і н.-луж. пераноснае tokotaś, tokontaś ’увесь час спатыкацца, хістацца’. Словаўтварэнне, як у кукаваць (гл.); адносіны да ток5 ’такаванка, такавішча (птушак)’ (гл.), з якога выводзілі дзеяслоў Брандт (РФВ, 25, 29–30) і Брукнер (573), застаюцца нявысветленымі. Гл. таксама Борысь, 637.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

упа́сці, упаду, упадзеш, упадзе; упадзём, упадзяце; пр. упаў, упала; заг. упадзі; зак.

1. Зак. да падаць (у 1, 2, 4, 5, 7–10 знач.).

2. Уваліцца, запасці ўнутр. [Гардзей:] — Вунь як яна [сястра] пастарэла. Нос завастрыўся. Вочы ўпалі, як бы выцвілі. Сабаленка. Цяпер.. [Андрэй] амаль не падобны на сябе: твар густа зарос, скроні ўпалі і быццам бы пасівелі. Кулакоўскі.

3. у што. Дайсці да якога‑н. стану, становішча (звычайна цяжкага). Упасці ў роспач. Упасці ў спячку. Упасці ў беднасць. □ Кет Джэры паспрабавала расплюшчыць павекі і ўспомніць. Але ні першае, ні другое зрабіць не ўдалося. Яна зноў упала ў забыццё. Гарбук. Упаў Даніла ў злосць, у ярасць, Уладу страціў над сабой. Колас. // Прыйсці ў сваіх поглядах, паводзінах да чаго‑н. непажаданага. Упасці ў ідэалізм. Упасці ў фармалізм. Упасці ў распусту. Упасці ў крайнасць.

•••

Волас з галавы не ўпаў (не ўпадзе) гл. волас.

Не ўпасці тварам у гразь — тое, што і не ўдарыць тварам у гразь (гл. ударыць).

Сэрца ўпала гл. сэрца.

Упала заслона гл. заслона.

Упасці духам — тое, што і заняпасці духам (гл. заняпасці).

Упасці на калені — тое, што і стаць на калені (гл. стаць).

Упасці (укінуцца) у вока (вочы) каму — а) звярнуць на сябе ўвагу. «Чым я так упаў яму [дакладчыку] ў вока? — падумаў я. — Вучыўся, як і ўсе.» Сабаленка; б) спадабацца. [Несвіжанка] адразу ўпала.. [Кірылу] ў вока, але ён усімі сіламі стараўся ніколі не спатыкацца з ёю. Чорны.

Упасці ў ногі — а) пакланіцца каму‑н., упасці ніц перад кім‑н.; б) пачаць маліць, прасіць каго‑н. [Язэп] разумеў, што Клава ў ногі яму не ўпадзе... Яна гордая і прасіць яго не стане. Асіпенка.

Яблыку няма дзе ўпасці — а) вельмі многа каго‑н. Бываюць такія сходы, што тут яблыку няма дзе ўпасці: і на падаконніках людзі сядзяць, і на парозе, хто ўжо зусім змарыўся, ёсць у канцылярыі ляжанка, дык і на ляжанку садзіцца. Кулакоўскі; б) вельмі цесна. — Зноў Заранік адчыніў дзверы, — злосна заўважыў нехта з глыбіні вагона. — Тут і так няма дзе яблыку ўпасці. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)