пато́ля, -і, ж.

1. Спачувальныя адносіны да слабейшых, спагада.

Адчуваць патолю з боку каго-н.

2. Патуранне, патаканне.

Не даваць патолі сыну.

3. Задаволенасць, супакоенасць.

Гэта паездка прынесла мне патолю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спачува́нне, -я, н.

1. Спагадлівыя адносіны да чыёй-н. бяды, гора, няшчасця; спагада.

Суседзі прыходзілі са сваімі спачуваннямі.

2. Добразычлівыя адносіны да каго-, чаго-н., маральная падтрымка.

Яго ўчынкі не знайшлі спачування ў сяброў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шкадава́нне, -я, н.

1. аб кім-чым. Пачуццё смутку аб чым-н. страчаным, непапраўным, засмучэнне з прычыны чаго-н. непажаданага.

Ш. аб незваротнай страце.

2. да каго-чаго. Спагада, спачуванне.

Адчуваць ш. да каго-н. Зірнуць на каго-н. са шкадаваннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сочу́вствие ср. спачува́нне, -ння ср.; (сострадание) спага́да, -ды ж., спагада́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спагада́нне, ‑я, н.

Тое, што і спагада. Пан не мае спагадання, Што трэба жыць з сям’ёй на свеце, Што ты, як рыба тая ў сеці, Не маеш волі, ні разгону. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спо́гадзь, ‑і, ж.

Абл. Спагада. Але спогадзь і спачуванне .. [айца Кірыла] былі на баку цельшынскага настаўніка. Колас. [Грамабой:] Ніякай спогадзі няма да чалавека. Крапіва. Жаласлівасць расла ў .. [Любе] з самага малку, жаласлівасць і спогадзь да ўсіх слабых. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спо́гадзьспагада’ (ТСБМ, Гарэц., Чач.; слуц., Дасл. бел.-рус., 1960, 111). З польск. spogodź ‘тс’; аднак магчыма і самастойнае ўтварэнне паводле характэрнай мадэлі тыпу загарадзь, пожадзь і пад., гл. Пацюпа, Arche, 2007, 3, 200.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прытво́рны, ‑ая, ‑ае.

Які выдаецца за сапраўднае; няшчыры, штучны. Прытворны смех. □ Сакратарка ўсміхалася, а потым з прытворнай сур’ёзнасцю кулаком пагразіла рэдактаравым дзвярам. М. Стральцоў. Спагада прытворная, словы фальшывыя! А як бы жылося святлей і чысцей, Каб хулігана і хама за шыварат Мы бралі часцей. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́ска¹, -і, ДМ ла́сцы, ж.

1. Выражэнне любові, пяшчоты; цёплыя адносіны да каго-н.

Мацярынская л.

2. Ветлівасць, далікатнае абыходжанне, прыхільнасць, лагоднасць, спагада.

Выхавацелі інтэрната імкнуцца ахінуць ласкай і клопатам кожнае дзіця.

Быць у ласцы (разм.) — карыстацца павагай, давер’ем.

Дзякуй за ласку — шчыра дзякую.

Зрабіць ласку — аказаць паслугу.

Калі ласка — ветлівы зварот, ветлівая просьба або пабуджэнне.

Увайсці (убіцца) у ласку (разм.) — набыць чыю-н. прыхільнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лі́тасць, лі́тосць ’жаль’, ’міласэрнасць’, ’чуласць, спагада’, ’добрыя, велікадушныя адносіны’, ’памілаванне, міласць’ (Гарэц., Касп., Яруш., ТСБМ; КЭС, лаг.; гродз., воран., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. мовы, дзе ў форме litość пашыраецца з XVI ст.; раней — lutość. Узыходзіць да прасл. ljutostь, якое з ljutъ ’люты, злы’. Гл. лю́ты, лі́таваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)