Сапе́ль1 ’ерш’ (Нар. лекс.), сопе́ль ’тс’ (ТС), саплю́к ’тс’ (Сл. ПЗБ). Рус. дыял. сопли́вик, со́плик ’тс’. Ад соплі (гл.), саплівы, таму што гэта рыба пакрыта слоем слізі.

Сапе́ль, сопе́ль ’лядзяш’ (ТС), саплі́, сапле́соплі’, ’ледзяшы’ (швянч., в.-дзв., Сл. ПЗБ), сапля́к ’саплівае дзіця’ (ТСБМ), ’лядзяш’ (Сцяшк.; івац., Жыв. сл.), ’сопляк’, ’лядзяш’ (Сл. ПЗБ), ’лядзяш’, ’газоўка’, ’адростак’, мн. л. саплякі́соплі’ (ТС). Гл. соплі.

*Сапель, сопэ́ль ’шуфля’ (Сл. Брэс.). З польск. szufel ’тс’ з частай менай с/ш і адаптацыйным пераходам ф > п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смарка́ць, смарка́цца ‘ачышчаць нос’. Параўн. укр. сморка́ти, рус. сморка́ть(ся), стараж.-рус. смъркати, ц.-слав. смръкати, смръкъ ‘смаркачы’, польск. smarkać, smark ‘смаркачы’, в.-луж. smorkać, н.-луж. smarkaś, чэш. smrkati, славац. smrkať, серб.-харв. шмр́кати, славен. smŕkati, smŕkсоплі’, балг. смъ́ркам, макед. смрка, шмрка. Прасл. *smъrkъ, *smъrkati (або *smr̥kati) роднаснае літ. smùrgasсоплі’, smurkštinti ‘запэцкаць, забрудзіць’, лат. smurgât, новаперс. morgсоплі’; усё з і.-е. *smerk‑/*smerg‑ (параўн. сморгаць). Гл. Фасмер, 3, 691; Махэк₂, 562; Шустар-Шэўц, 1323; Сной₁, 586; Рэйзак, 586; Борысь, 562. Сюды ж смаркачы́соплі’, смарка́ч ‘малады нявопытны чалавек’, смаркуль ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́ні распусціць ’расплакацца’ (ТС). У выніку кантамінацыі рус. нюни распустить і мумы, якое з літ. maũmasсоплі’ (дзіцячае).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сэ́хля ’печаная бульба’ (Бяльк.). Няясна; магчыма, экспрэсіўнае ўтварэнне ад сохнуць (< *сохля?), параўн. сэ́плісоплі; ледзяшы’ (Сл. ПЗБ), верагодна, экспрэсіўнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саплі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Такі, у якога цякуць з носа соплі. Саплівае дзіця. □ Пад рукі лез саплівы Франак. Лойка. // Выпацканы соплямі. Саплівая насоўка. // перан. Плаксівы, слязлівы. — Яшчэ адно слова! — пагрозна зашаптаў Тарыел. — Яшчэ адно слова, чортавыя вы, саплівыя бабы! Самуйлёнак.

2. перан. Пагард. Малы па гадах або вельмі малады, нявопытны. [Параска:] — Не перашкаджайце спаць, ухажоры саплівыя! Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мума́к ’нарост на дубовых пнях’, мума́шка ’грыб, што расце на дрэве — з яго робяць трут’ (Бяльк.). Відаць, балтызм. Параўн. літ. maũmasсоплі’, ’вош’ (дзіцячае слова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прасме́ргнуць, просмэ́ргнутэ ’прасмярдзець (напр., аб мясе)’ (брэсц., Нар. словатв.). Кантамінаванае слова: прасмярдзець + сморгаць, шморгаць. Параўн. яшчэ сморгісоплі’. Магчыма, мы маем тут і кантамінаванае значэнне ’прасмярдзець і пакрыцца сліззю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вазгры́соплі’ (Мядзв.), возкрі ’тс’ (Бяльк.), вазгрывы ’саплівы’ (Касп.); ’неахайны’ (Мядзв.). Рус. возгря ’сапля’, возгривый ’саплівы’, возгривец, возгряк ’саплюк’, возгривить ’пэцкаць’, укр. возгривий, возгряк, воскряк, польск. wozgrza, wozgrzywy, дыял. woźgać ’смаркацца’, в.-луж. wozhor, н.-луж. wochol, wochel, чэш. vozher ’сапля’, vozhřivka ’конская хвароба’, славац. ozger ’конскія соплі’, славен. (v)ozger, vozgriv, ст.-слав. возгри. Прасл. *vozgrja/*voskrja ’сапля’, роднаснае з вазірскім (паўн.-зах. Індыя) wuźgyē ’сліна’ (Махэк₂, 697; Фасмер, 1, 333; Вярэніч, Супрун, Бел.-укр. ізал., 10–11, 71–73).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Супэ́ль ’сопель, смаркач’, ’лядзяш’ (Клім.; кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.). Паводле Горбача (там жа, 8), суадносіцца з польск. дыял. sąpel ’лядзяш’; параўн. таксама польск. sopel, дыял. sumpel, supel ’сусолка, замёрзлая сцякаючая вадкасць’ (гл. соплі), семантычна далёкае (з метафарычным пераносам) польск. supeł ’вузлік’, гл. супо́л.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Морзаць ’смаркаць, уцягваць соплі ў нос’ (Нас.). Відавочна, з mъrdati (параўн. ст.-чэш. mrdati ’рухаць, варушыць’, польск. merdać, myrdać ’віляць, махаць, хістацца’, балг. мъ́рдам ’ківаць, махаць, люляць, мръ́ннъ ’варушыць, рухаць’, серб.-харв. мр̏днути ’зрушыць’, славен. meȓdati ’моршчыць нос’, mȓdati ’рухацца туды-сюды’) пад уплывам лексемы морзы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)