Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
со́плі, -ляў, ед. со́пля ж., разг. со́пли
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
со́плі, ‑яў; адз. сопля, ‑і, ж.
Разм. Слізь, выдзяленні з носа; смаркачы.
•••
Соплі распусціць — праявіць маладушша; пачаць ныць, хныкаць.
Соплі ўцерці (груб.) — тое, што і уцерці нос (гл. уцерці).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Со́плі, со́пля ‘слізь, выдзяленні з носа; смаркачы’ (ТСБМ), со́пель ‘тс’ (Шат.), со́плі ‘соплі’, ‘ледзяшы’ (ТС, Сл. ПЗБ), ‘ледзяшы’ (Сцяшк.), сопе́ль ‘лядзяш’, ‘ёрш’ (ТС), со́пэль, су́пель ‘лядзяш’ (івац., Нар. сл.; ЛА, 2), сапе́ль ‘сопля, лядзяш’ (Нас.). Укр.со́піль, Р. скл. — сопля ‘сопля; лядзяш’, рус.со́пля, стараж.-рус.сопль ‘тс’, польск.sopel ‘сопля; лядзяш’, чэш.sopel, славац.sopeľ, серб.-харв.sopalj ‘нарасць пад дзюбай індыка’, дыял.сопу̀ль ‘сліна’, балг.сопо́л ‘сопля’. Паводле Борыся (567), прасл.*sopъlь, *sopolь дэрыват ад прасл.sopti (гл. сапці) з суф. ‑ъlь, аднак Слаўскі (SP, 1, 111) дэрывацыйную аснову лічыць тут няяснай. Сюды ж адносяць ст.-ісл.safi ‘сок дрэва’, лац.sapa ‘сіроп з вінаграднага сусла’, арм.ham (sapmo‑) ‘сок’, авест.vī‑šāpa‑ ‘той (або тое), што мае атрутныя сокі’. Гл. яшчэ Махэк₂, 567; Фасмер, 3, 719; Скок, 3, 306; ЕСУМ, 5, 355. Меркаванне Астроўскага (ABSl, 29, 151) пра развіццё другаснага значэння ‘лядзяш’ пад польскім уплывам цяжка абгрунтаваць, параўн. балг.со́пови ‘ледзяшы на стрэсе’ (Гераў).