Смо́лка ‘лугавая травяністая расліна сямейства гваздзіковых з ружовымі кветкамі і клейкімі зверху сцябламі’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Касп., Бяльк.), ‘смалянка, Melandrium Roche’ (Нас., Байк. і Некр.), смо́лка, смо́лда ‘смалянка’ (Мат. Гом.), смаля́нка, смаля́нька ‘расліна смолка’ (Сл. ПЗБ). Да смала 1 (гл.) з-за клейкіх уласцівасцей расліны; аналагічна рус. смо́лка, смольник, польск. smołka, чэш. smolnička, якое, як заўважае Махэк (Jména, 78), калькуе польск. smołka.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
смала́, -ы́, мн. смо́лы, смол, ж.
1. Ліпкі, здольны зацвердзяваць сок хваёвых і некаторых іншых раслін.
Яловая с.
2. перан. Прыставала, той, хто ліпне, прыстае да каго-н. (разм.).
Прыстаў як с.
○
Сінтэтычныя смолы — сінтэтычныя палімеры, здольныя пры перапрацоўцы ў выніку ацвярдзення ператварацца ў няплаўкія і нерастваральныя рэчывы.
|| ласк. смо́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 1 знач.).
|| прым. смаляны́, -а́я, -о́е.
С. завод.
Смаляныя шпалы (апрацаваныя смалой).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
смалі́ць¹, смалю́, смо́ліш, смо́ліць; смо́лены; незак., што.
1. Насычаць смалой.
С. канат.
2. Мазаць паверхню чаго-н. смалой.
С. шпалы.
С. лыжы.
|| зак. вы́смаліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены, абсмалі́ць, -смалю́, -смо́ліш, -смо́ліць; -смо́лены і асмалі́ць, асмалю́, асмо́ліш, асмо́ліць; асмо́лены.
|| наз. смале́нне, -я, н. і смо́лка, -і, ДМ -лцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
смаля́нка, -і, ДМ -нцы, ж.
Тое, што і смолка (у 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дрёма бот. смо́лка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
смала, смолка, жывіца
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
смале́нне I ср. смоле́ние, смо́лка ж.; см. смалі́ць I
смале́нне II ср. пале́ние; см. смалі́ць II 1
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ліпу́цік, ліпу́чкі ’смолка ліпкая, Viscaria vulgaris Bernt. (ТС). Да ліпнуць (гл.). Утварыліся лексемы ад липуч‑ъ > лі‑пуч‑ъкъ са зменай ч > ц паводле лю́цік. Прымета ліпкасці была вырашальнай і пры ўтварэнні рус. разан. липник ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тушо́нчыкі ‘смолка лугавая’ (ТС). Рэдкая назва расліны Viskaria L., звязаная, хутчэй за ўсё, з яе знешнім выглядам — ружова-чырвоным колерам кветак, што стварае ўражанне падсмаленасці («падсмажанасці»), параўн. некаторыя з яе іншамоўных назваў: укр. horyćvit, vohnyk (Макавецкі, Sł. botan.). Да тушыць 1, 2, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ласкавіца ’ляскаўка, Silene cucubalus Wil.’ (брэсц., Кіс.). Відавочна, узнікла ў выніку кантамінацыі ляскаўка і лускаўка (ль‑∼л‑). Назвы гэтай расліны ў іншых мовах звязаны з паняццем ’ляпіцца, прыліпаць’ (укр. смолянка, смолявка 3 бел. смолка, польск. leрпіса) або з ’ляскаць’ (бел. ляскаўка, польск. trzaskawka, паўд.-чэш. praskavec). Такім жа чынам узнікла і бел. ласкаўка ’тс’ (Кіс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)