Ску́сны ‘смачны’ (Нас., Ян.), ску́снасмачна’ (Бяльк., Растарг.). Запазычана з рус. вкусный ‘тс’ вусным шляхам, параўн. заўвагу Растаргуева: “преимущ. в городской речи… в деревнях смашна” (Растарг., 244).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спа́цца, спіцца; пр. спалася; безас. незак.

Пра жаданне, магчымасць спаць. На свежым лясным паветры спалася моцна і смачна. Машара. Пагасаюць агні над сталіцай, Засынаюць кварталы Масквы... Толькі нам, падарожным, не спіцца. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чале́снікі, ‑аў; адз. няма.

Уваходная выемка ў печы. [Дзед] падышоў да прыпечка, выняў з-пад чалеснікаў абсмаленую засланку. Бядуля. У хаце стол, накрыты абрусам, чыстая падлога, з чалеснікаў печы смачна пахне недаваранай стравай. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папо́ўніцы, прысл.

Разм. На поўны рот, прагна (есці). Смачна апёкшы рот і ўсё нутро пахучай, моцнай вадкасцю, Іван пачаў жаваць папоўніцы. Брыль. Яўхім і Даніла слухалі гаворку і ўміналі папоўніцы свежы пшанічны хлеб. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размо́клы, ‑ая, ‑ае.

Які размок, разбух, размяк ад вільгаці. [Хлапец] быў абуты ў чорныя, размоклыя на дажджы чаравікі. Пташнікаў. Нават мокрыя крошкі смачна плывуць ад размоклай лусты і самі проста глытаюцца разам з вадой. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лаха́рдзік ’ласункі’ (Касп.), светлаг. ла́харды ’тс’ (Мат. Гом.), лахардзікі ’прысмакі’ (Мат. Маг.), бялын. ла́хырдзік ’пачастунак’, ла́хырдзіцца ’ласавацца’, ла́хырдна ’прыемна, смачна’, ла́хырднік ’ласун’, ла́хырдніца ’ласуха’, ла́хырдны ’смачны’ (Яўс.). Германізм, пашыраны, відаць, праз ідыш. Параўн. ням. lecker ’апетытны, смачны’, Leckerhaftigkeit ’цяга да пачастункаў’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абліза́цца, ‑ліжуся, ‑ліжашся, ‑ліжацца; зак.

1. Аблізаць сабе губы. — Эге! — здзівіўся войт і смачна аблізаўся. Бажко.

2. Аблізаць сабе поўсць, шэрсць (пра жывёл).

3. перан. Разм. Выявіць пачуццё незадаволенай зайздрасці, не атрымаўшы таго, на што разлічваў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стро́йны ‘прыгожы і прапарцыянальна складзены, статны’, ‘роўна і правільна размешчаны’, ‘правільна і лагічна пабудаваны, паслядоўны’ (ТСБМ), ‘стройны; спраўны, прыгожы’ (Сл. ПЗБ, Бяльк.), ‘прыгожы, спрытны’ (Бяльк.), ‘даведзены да ладу’ (ТС), ‘кшталтны’ (Варл.), стро́йнасмачна, добра’ (Жд. 3). Укр. стрі́йний ‘прыгожа апрануты, убраны’, рус. стро́йный ‘стройны’, польск. strojny ‘прыгожы (аб адзенні)’. Да строй у розных значэннях.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бачо́к 1, ‑чка, м.

1. Памянш. да бак. Пад’ехала кухня. З паходных бачкоў Мы смачна пад’елі тады. Броўка.

2. Пасудзіна для праяўлення фотапласцінак, плёнак.

бачо́к 2, ‑чка, м.

Памянш. да бок. [Марына Архіпаўна:] — Павернецца ён на другі бачок і просіцца: «Мамачка, родная, яшчэ хоць адну мінутачку [паспаць]». Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паку́тлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які прычыняе пакуты, мукі. Пасля пакутлівай галадоўкі.. [Максім і Давід] першы раз елі так смачна і сытна. Машара.

2. Які выяўляе пакуту, муку; выкліканы пакутай, мукай. Пакутлівы ад стомы і болю твар Максіма пасвятлеў. Чарнышэвіч. [Яўген] не мог гаварыць — прарваліся цяжкія пакутлівыя слёзы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)