абсмо́ктваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абсмактаць. Караткевіч еў смажанае парасё і запіваў гарэлкай, а Даўгулевіч піў пярцоўку і абсмоктваў гусіныя лапкі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жаро́нка ’што-н. смажанае’ (Сл. паўн.-зах.), ’грыбы смажаныя’, жаранка ’бульба смажаная’ (Мат. Гом.), жа́ренка ’што-н. смажанае’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. урал. жа́реньки ’піражкі смажаныя’, жа́ренки, жарёнки ’смажаная ежа’. Паводле спосабу прыгатавання, ад дзеяслова жа́рыць1 (гл.) з суфіксальным ‑ан‑к‑а або ‑он‑к‑а < ‑ен‑ък‑а, як і падобныя назвы ежы: мачанка, сечанка, паранка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́стбіф ’ялавічына, засмажаная вялікім кавалкам’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. мову (ро́стбиф) з англ. roastbeefсмажанае мяса’ (Фасмер, 3, 494).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туша́кі ‘галушкі з дранай бульбы, начыненыя мясам’ (кам., ЖНС). Відаць, да тушы́ць ‘смажыць’, як і тушані́на, туша́нкасмажанае мяса’ (Сцяшк. Сл.), тушэні́ ‘адвараныя ўнутранасці свінні’ (Лекс. Бел. Палесся), ту́шанка ‘тушаная бульба з мясам’ (хойн., Шатал., Мат. Гом.), тушо́нка ‘тс’ (Варл., ПСл, Касп.), ‘мяса, смажанае ў закрытым посудзе’ (Нік., Оч.), што ўтворана ад дзеепрыметніка тушаны (ту́шеный) ‘смажаны ў закрытым накрыўкай посудзе’ (ГСБМ, Нас.). Гл. таксама тушонікі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сма́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад смажыць.

2. у знач. прым. Прыгатаваны смажаннем. Смажаны заяц. Смажаная рыба. □ «Вось яна, тая ласіха», — думае Данілка, калі маці стаўляе на стол вялікую патэльню смажанага мяса. Бяганская. На кухні пахла свежым булёнам і смажанай цыбуляй. Няхай.

3. у знач. наз. сма́жанае, ‑ага, н. Тое, што і смажаніна. Маці ў фартуху, у касынцы з такой жа вясёленькай крамніны насіла з кухні ў сталовую і ставіла ў буфет варанае і смажанае. Карпаў. Стол у зальчыку ажно гнуўся ад блюд са смажаным, вараным, печаным, ад бутэлек з півам і віном. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пражані́на ’ежа, прыгатаваная з тушанага мяса і сала, падкалочаная мукой, або без мукі’ (ТСБМ, Касп., Мік., Шн. 3), ’што-небудзь смажанае ў густым соусе’ (Мядзв.), пражо́нка, пряжо́нкасмажанае сала’ (Мат. Маг.), ’каласы, смажаныя на агні’ (Мат. Гом.) ’мачанка’ (Шатал.), пражэ́ня ’просты сялянскі соус’ (Нас.). Рус. пря́женик ’выраб з цеста, смажаны ў масле’, пря́женица ’яечня на патэльні або ў латку’, укр. пря́жанка ’адтопленае малако’, пряже́ня ’яечня з малаком’, польск. prażucha ’ежа з запаранай грачанай або жытняй мукі з салам’, чэш. praženka ’запраўлены суп’. Да пра́жыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сардзі́на, ‑ы, ж.

1. Невялікая марская прамысловая рыбка сямейства селядцовых. У гэтым гарадку [Федала] ёсць завод рыбных кансерваў. Тут ловяць сардзіны, анчоўсы, макрэль, камбалу. В. Вольскі.

2. толькі мн. (сардзі́ны, ‑дзін). Кансервы з гэтай рыбы. Неўзабаве на стале з’явілася ежа: смажанае сялянскае сала, нямецкія кансервы, сардзіны. Новікаў.

[Іт. sardina.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгарэ́ць, ‑рыць; зак.

1. Трохі абгарэць, абвугліцца (пра што‑н. печанае, смажанае); падпаліцца. Бульба прыгарэла. Блін прыгарэў. // Падгарэўшы, пачаць пахнуць дымам, гарам. Малако прыгарэла. // Прыстаць, прыліпнуць да чаго‑н. (пры варцы, кіпячэнні і пад.). Каша прыгарэла да гаршка.

2. Спец. Прыстаць да чаго‑н. (пры апрацоўцы агнём). Шлак прыгарэў да рашоткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нава́лам, прысл.

1. Без парадку, кучай. У куце навалам ляжалі вінтоўкі. Новікаў. Узбоч дарогі, што аднекуль з-за пакрыўленых, замшэлых хмызоў падступала да аэрадрома, навалам ляжала вялікае каменне. М. Стральцоў.

2. Разм. Натоўпам, вялікай масай. [На левым флангу] былі лепшыя падыходы для немцаў, дык яны лезлі на партызанскія пазіцыі навалам. Кулакоўскі.

3. Разм. У вялікай колькасці. Застолле ў ляснічага багатае: смажанае, варанае — навалам. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пе́чань, печэня, часта ў мн. л.: печане́, пе́чані, пе́чэні ’печань’ (ТСБМ, КЭС, Касп., ТС, Бяльк., Сл. ПЗБ), пе́чэнне ’пячонкі’ (Растарг.). Укр. пече́ня ’смажаніна’, ст.-польск. pieczenia, а з XVIII — pieczeń ’тс’, славац. pečeň, ’пячонка’, pečeňa ’смажаніна’. Прасл. *pečenь ’печанае, смажанае мяса’ (Слаўскі, SP, К 128), з якога пазней развілося ’смажаная печань’ > ’печань’ (Махэк₂, 441; Брукнер, 406; Фасмер, 3, 255–256). Да пячы́ (гл.). Сюды ж: пячэ́ня, пэче́ня ’смажаніна’ (мін., Дзмітр.: Шпіл.; Бес.; Нас.), пічанёўка ’кілбаса, начыненая фаршам з унутранасцей’ (полац., Нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)