◎ Планіца ’звязаныя бярвенні, з якіх складваюцца плыты, што сплаўляюцца па Дняпры’ (Дэмб. 2), плэныца ’адна з дзвюх частак’ (палес., Бел.-укр. ізал.), укр. плапищ /плешамі ’прасла ў плоце (ад слупа да слупа)’, плыныця ’невялічкі плыт на рэчцы’. Памылкова ўстанаўліваецца сувязь з планка, плыць (Вярэніч, Бел.-укр. ізал., 13). Гл. аляніца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
столб в разн. знач. слуп, род. слу́па м.;
позвоно́чный столб анат. пазвано́чнік;
◊
поста́вить к позо́рному столбу́ паста́віць да гане́бнага слупа́;
геркуле́совы столбы́ геркуле́савы слупы́;
стоя́ть столбо́м стая́ць як слуп.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прывяза́цца, -яжу́ся, -я́жашся, -я́жацца; -яжы́ся; зак. (разм.).
1. Прымацавацца да чаго-н. вяроўкай.
П. поясам да слупа.
2. перан., да каго-чаго. Пачаць дакучаць, прыставаць.
П. з пытаннямі.
3. перан., да каго-чаго або за кім-чым. Пачаць неадступна ісці за кім-, чым-н.
Сабака прывязаўся да хлопчыка.
|| незак. прывя́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзю́бнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Стукнуцца, ударыцца (звычайна тварам). Стары дзюбнуўся тварам у зямлю і застыў. Ставер. [Дыверсант] паспеў саскочыць са слупа, нагнуўся, каб вызваліць ногі ад кошак, ды так і дзюбнуўся галавой у зямлю. Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гане́бны, ‑ая, ‑ае.
Варты асуджэння, ганьбавання; нізкі, подлы. Ганебны ўчынак. Ганебныя паводзіны. Ганебная вайна. // Здольны абразіць; зняважлівы. Ганебнае слова. Ганебная мянушка. // Такі, якога варта саромецца; бясслаўны. Ганебнае мінулае. Ганебнае становішча. Ганебны канец.
•••
Паставіць да ганебнага слупа гл. паставіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
столп
1. (столб) уст. слуп, род. слу́па м.;
2. перен. стоўп, род. стаўпа́ м.;
столпы́ о́бщества стаўпы́ грама́дства.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абагну́ць, ‑гну, ‑гнеш, ‑гне; ‑гнём, ‑гняце; зак.
1. Абысці кругом, пайсці ў абход чаго‑н. [Сымон] абагнуў сядзібу пана Між ярыны і жытніх лаў. Колас. Вось яшчэ паўцыферблата Абагнула стрэлка. Гілевіч.
2. Згінаючы што‑н., абкруціць вакол чаго‑н. Абагнуць кавалак дроту вакол слупа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абелі́ск, ‑а, м.
Помнік у гонар якой‑н. падзеі або на ўшанаванне чыёй‑н. памяці ў выглядзе высокага, звычайна кантовага, слупа, звужанага уверсе. Справы мужных славіць родны Мінск, Вольны, шумны, светлы і зялёны, І на Круглай плошчы абеліск У вякі ўздымае іх імёны. Калачынскі.
[Грэч. obeliskos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абтапта́ць сов.
1. обтопта́ть, отопта́ть;
а. зямлю́ вако́л слупа́ — обтопта́ть (отопта́ть) зе́млю вокру́г столба́;
2. (примять сверху) обмя́ть;
а. се́на — обмя́ть се́но
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дуга́, ‑і́, ДМ ‑дузе́; мн. ду́гі (з ліч. 2, 3, 4 дугі́), дуг; ж.
1. Частка конскай збруі з сагнутага тонкага ствала дрэва, якая служыць для прымацавання аглобляў да хамута. Хутка Гнеды стаяў у аглоблях, пад жоўтаю кантоваю дугою. Гартны. Аднаго дня брычка са званочкам пад дугою пад’ехала да ганка пана Казіміра. Пестрак.
2. Частка акружнасці або круглаватай крывой лініі. Апісаць дугу. // у знач. прысл. дуго́й. У форме дугі, выгнутай лініі. Бровы дугой. □ Лес абгінаў сяло дугой. Шамякін.
3. Разм. Прыёмнік току на трамвайных вагонах. Ад слупа да слупа нацягнуты трасы, а да іх падвешаны правады, з якіх тралейбусныя штангі і трамвайныя дугі здымаюць ток. Жычка.
•••
Электрычная дуга; вольтава дуга — дугавы разрад паміж вугальнымі або металічнымі блізка размешчанымі электродамі.
Сагнуцца ў дугу гл. сагнуцца.
Сагнуць у дугу гл. сагнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)