абагнуць, ‑гну, ‑гнеш, ‑гне; ‑гнём, ‑гняце; зак.

1. Абысці кругом, пайсці ў абход чаго‑н. [Сымон] абагнуў сядзібу пана Між ярыны і жытніх лаў. Колас. Вось яшчэ паўцыферблата Абагнула стрэлка. Гілевіч.

2. Згінаючы што‑н., абкруціць вакол чаго‑н. Абагнуць кавалак дроту вакол слупа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)