устарэлая пазасістэмная адзінка ціску, роўная гідрастатычнаму ціску слупа ртуці вышынёй 1 мм на плоскую аснову пры т-ры 0 °C. Пазначаецца мм рт. сл. 1 мм рт. сл. = 133,322 Па = 13,5951 мм вадз. сл. Выкарыстоўвалася для вымярэння атм. ціску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛІМЕ́ТР ВАДЗЯНО́ГА СЛУПА́ устарэлая пазасістэмная адзінка ціску, роўная гідрастатычнаму ціску слупа вады вышынёй 1 мм на плоскую аснову пры т-ры 0 °C. Пазначаецца мм вадз. сл. 1 мм вадз. сл. = 9,80665 Па = 7,3556 10−2мм рт. сл. Выкарыстоўвалася пры вымярэнні ціску вадзянымі манометрамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯГУ́ЧАЯ ХВА́ЛЯ,
хваля, што пераносіць энергію ў напрамку распаўсюджвання ад крыніцы да спажыўца. Распаўсюджваецца ў свабоднай прасторы або ўздоўж якіх-н. ліній, напр., пругкія бягучыя хвалі — уздоўж стрыжня, струны, слупа вадкасці, эл.-магн. — уздоўж кабелю, хвалявода.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРО́МЕТР (ад бара... + ...метр),
прылада для вымярэння атм. ціску. Найб. пашыраны вадкасныя (пераважна ртутныя) і дэфармацыйныя (гл.Анероід). Самыя дакладныя ртутныя барометры (чашачны, сіфонны і сіфонна-чашачны). На метэаралагічных станцыях карыстаюцца станцыйным чашачным барометрам, па вышыні ртутнага слупа якога вызначаюць атм. ціск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭНСІМЕ́ТРЫЯ [ад лац. densus (densi) шчыльны, густы + ...метрыя],
сукупнасць метадаў вымярэння шчыльнасці цвёрдых і вадкіх цел. Для цвёрдых цел у лабараторнай практыцы выкарыстоўваюць гідрастатычнае ўзважванне; шчыльнасць вадкасцей вызначаюць арэометрамі, пікнометрамі і інш. прыладамі; у прам-сці шчыльнасць вымяраюць з дапамогай розных аўтам. шчыльнамераў, прынцып дзеяння якіх заснаваны на бесперапынным узважванні пэўных аб’ёмаў вадкасці, вымярэнні ціску слупа вадкасці пэўнай вышыні, скорасці распаўсюджвання ультрагуку, рассеянні γ-прамянёў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАТУРА́ЛЬНЫ ГУКАРА́Д,
паслядоўнасць тонаў, якая складаецца з асн. тону і гарманічных прыгукаў (абертонаў), што ўтвараюць гук музычны. Гучанне асн. тону абумоўлена ваганнямі вібратара (струны, паветр.слупа і інш.), у выніку якіх узнікаюць абертоны. Іх частотныя суадносіны адпавядаюць натуральнаму раду лічбаў (1, 2, 3, 4, 5 ...). Ніжнія абертоны ўтвараюць мажорнае трохгучча (гл. нотны прыклад). Вучэнне пра Н.г. выклаў франц.муз. тэарэтык М.Мерсен у кн. «Усеагульная гармонія» (1636—37).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІША́ПЫ (іран.),
каменныя статуі (выш. да 5 м) у выглядзе рыбы або слупа з расцягнутай на ім скурай быка. Упершыню выяўлены ў 1909 у Арменіі ў раёне Гегамскага хр. Знаходзіліся паблізу стараж. каналаў і азёр, якія выкарыстоўваліся для вадапою жывёлы. Зроблены, магчыма, у 2-м тыс. да н.э. і звязаны з культам божастваў урадлівасці і вады. Пазней армяне лічылі статуі выявамі злых духаў і называлі іх вішапамі, г. зн. дэманамі. Выяўлены таксама на Паўн. Каўказе, у Грузіі, Манголіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́ЛА, кляпайла,
старажытны муз. інструмент класа ідыяфонаў. Мае выгляд прадаўгаватай драўлянай або метал. пласціны розных памераў. Вял. біла падвешваюць да слупа («білніцы»), малое трымаюць у руцэ. Пры ўдарах па біле палкай або малатком узнікае паслядоўнасць гукаў рознай тэмбравай афарбоўкі (рэзкай сухаватай у драўляных, працяглай гулкай у металічных) і рытмічнай арганізацыі, часам з прыкметным вышынным адхіленнем і фразіроўкай. Пашырана ў многіх народаў свету (славянскіх, фіна-угорскіх, азіяцкіх). З 1-га тыс. вядомы як сігнальны інструмент: выкарыстоўваецца і цяпер у хрысц.царк. практыцы, старажоўстве, вясковым і гар. побыце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВАРО́ЖСКІ ЖАЛЕЗАРУ́ДНЫ БАСЕ́ЙН (Крыўбас),
на Украіне, у Днепрапятроўскай вобл.Пл. каля 300 км². Прымеркаваны да пратэразойскіх парод крыварожскай серыі, у асноўным саксаганскай світы, якая складаецца з 7 гарызонтаў жалезістых кварцытаў і кварцавых сланцаў (агульная магутнасць 1500 м). Больш за 300 рудных пакладаў пласта-, слупа- і штокападобных, гнездавых і інш. Разведаныя запасы больш за 20 млрд.т. багатых жал. руд, у якіх жалеза 56,7% і лёгкаабагачальных жалезістых кварцытаў, у якіх жалеза 34,2%. Жал. руды мартытавыя і гематыт-мартытавыя (пераважаюць), магнетытавыя і інш.Прамысл. эксплуатацыя з 1881. Здабыча адкрытым (80%) і падземным спосабамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМБО́Н (ад грэч. ambōn узвышэнне),
казальніца, пульпіт, паўкруглае і высунутае на сярэдзіну храма ўзвышэнне перад царскімі варотамі, з якога чытаюць Евангелле, гавораць казанні. Сімвалізуе камень каля Труны Гасподняй, які адваліў ангел і з яго абвясціў міраносцам пра ўваскрэсенне Хрыста. Амбон рабілі з каменю, дрэва, металу, багата дэкарыравалі мармурам. У ранні перыяд хрысціянства ўстанаўлівалі перад алтаром каля балюстрады, што аддзяляла хоры ад нефа, і мелі форму трыбуны з парапетам; з сярэднявечча — каля левага міжнефавага ці цэнтр.слупа, у аднанефавых храмах — на сцяне. У эпоху Адраджэння амбон меў пераважна акруглую ці чатырохгранную форму.