Пляскотаслота’ (івац., ЛА, 2). У выніку кантамінацыі лексем плёскацца і слота (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плюхо́та, ‑ы, ДМ ‑хоце, ж.

Разм. Дрэнная, дажджлівая пагода, слота. Ссохлі травы, ўсё павяла. Слаць, плюхота, холад, цьма. Эх, скарэй бы закрывала Зямлю чорную зіма! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сы́шчык, ‑а, м.

Тайны агент вышукной паліцыі; шпег. Была такая слота-непагода, Што нават сышчык, затуліўшы твар, Свой пост пакінуў каля сцен завода, Падаўся грэцца ў бліжэйшы бар. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Слата́. Гл. слота.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

агрубі́ць, агрублю, агрубіш, агрубіць; зак., што.

Зрабіць грубейшым, пазбавіць тонкасці. Многія не паспелі Закончыць дзесяты клас. Сонца, сівер і слота Твары ім агрубілі. Бураўкін. // Спрасціць; падаць што‑н. у занадта абагуленым, прымітыўным выглядзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Не́згальслота’ (Марц.). Цёмнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Слакі́та, слокі́та ‘непагадзь, слота’ (івац., Нар. сл.). Відавочна, аднакарэннае з рус. сля́коть, асабліва параўн. рус. дыял. сляки́шаслота’, ‑о‑, магчыма, пад уплывам слота (гл.). Мае паралелі ў серб.-харв. сле̏ка ‘марскі праліў’, польск. śląkwa ‘дажджлівае надвор’е, снег уперамешку з дажджом’, śląknąć ‘прамакаць’; слав. словы параўноўваюць з літ. sliñkti, slenkù ‘паўзці, выгінацца’, slankė ‘сыпучы пясок’, slinké, ‑éju ‘спаўзаць’ (гл. Фасмер, 3, 682).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ча́ўканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. чаўкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. На некаторы час гутарка прыціхла, саступіўшы месца чаўканню сківіц. Колас. Сёння — слота, сцюдзёны вецер, замглёнае непрыветнае неба, нуднае чаўканне размяклага снегу пад нагамі. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кі́жальслота, снег з дажджом’ (Сл. паўн.-зах.). Наўрад ці можна разглядаць як слова балтыйскага паходжання. Параўн. літ. kežis ’размазня’ (Сл. паўн.-зах., 460). Літоўская група слоў (сюды таксама Keža(s) ’белы сыр з кіслага малака’, відаць, запазычанаш зням. усх.-прус. kėš ’сыр’) (Фрэнкель, 249). Што датычыць кіжальслота’, то параўн. рус. кижа ’тс’, якое Фасмер (2, 230) выводзіць з kydja (да кідаць). Рус. кидьслота’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плюхота, плю́хта ’кепскае, дажджлівае надвор’е, слота; макрата, гразь’ (ТСБМ, Сл. Брэс., ТС), плюхата́ ’тс’ (навагр., Нар. словатв.; гродз., Нар. лекс.), стол. плюхо́таслота’ (ЛА, 2), ’дождж, слата, гразь’ (Варл.); параўн. польск. pluchota ’тс’. Да плю́скаць, плю́хаць (гл.), якое, паводле Банькоўскага (2, 611), з pluskota < прасл. *pľuskati. Гл. плю́скаць, плю́хаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)