во́клік, -у, мн. -і, -аў, м.

Выгук; словы, якімі аклікаюць.

Радасны в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ухва́льны, -ая, -ае (разм.).

Які заключае ў сабе, выражае ўхвалу.

Ухвальныя словы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паха́бны, -ая, -ае (разм.).

Непрыстойны, бессаромны.

Пахабныя словы.

|| наз. паха́бнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прачу́лы, -ая, -ае.

Напоўнены вялікім пачуццём.

Прачулыя словы.

|| наз. прачу́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

развіта́льны, -ая, -ае.

Які бывае пры развітанні.

Развітальныя словы.

Даць р. абед.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папуга́й, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Птушка трапічных краін з яркім стракатым апярэннем, якая здольна пераймаць розныя гукі і словы.

Не паўтарай мае словы, як п.

2. перан. Пра чалавека, які паўтарае чужыя словы, не маючы свайго погляду (разм., неадабр.).

|| прым. папуга́еў, -га́ева, -га́евы (да 1 знач.) і папуга́йскі, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бянтэ́жыць, -жу, -жыш, -жыць; незак., каго.

Прыводзіць да разгубленасці.

Яго словы бянтэжылі дзяўчыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пабачэ́нне, -я, н.

У выразе: да пабачэння — ветлівыя словы, якія гаворацца пры развітанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазакрэ́сліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Закрэсліць усё, многае.

П. неадпаведныя словы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кры́ўдны, -ая, -ае.

Які заключае ў сабе крыўду, прычыняе крыўду.

Крыўдная мянушка.

Крыўдныя словы.