зени́т астр., перен. зені́т, -ту м.;

в зени́те сла́вы на вяршы́ні сла́вы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

честолю́бие славалю́бства, -ва ср.; пра́гнасць да сла́вы (паша́ны), імкне́нне да сла́вы (паша́ны);

неудовлетворённое честолю́бие незадаво́леная (ненато́леная) пра́гнасць да сла́вы (паша́ны);

обма́нутое честолю́бие няспра́ўджанае імкне́нне да сла́вы (паша́ны).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сцягано́сец, -но́сца, мн.о́сцы, -но́сцаў, м.

Той, хто нясе або носіць сцяг.

Сцяганосцы воінскай славы (перан.; высок.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сла́ва ж.

1. сла́ва;

ве́чная с. загі́нуўшым геро́ям — ве́чная сла́ва поги́бшим геро́ям;

2. (толки, слухи) сла́ва, молва́;

аб ім пайшла́ блага́я с. — о нём пошла́ дурна́я сла́ва (молва́);

Курга́н Сла́вы — Курга́н Сла́вы;

на ~ву — на сла́ву;

на вяршы́ні сла́вы — в зени́те сла́вы;

аве́яны ~вай — ове́янный сла́вой;

то́лькі і сла́вы, што... — то́лько и сла́вы, что...

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́дбліск, -у, мн. -і, -аў, м.

Ззянне адбітага святла, бляск.

На вершалінах дрэў мігцелі водбліскі пажару.

В. славы (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

честолюби́вый славалюбі́вы, славалю́бны; пра́гны да сла́вы (паша́ны);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

честолю́бец славалю́б, -ба м.; пра́гны да сла́вы (паша́ны);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

арэо́л, -а, м.

1. Светлавы круг, ззянне вакол ярка асветленага прадмета, а таксама на фатаграфіі такога прадмета (спец.).

2. перан. Гонар, пашана вакол каго-н. (высок.).

Быць у арэоле славы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нязга́сны, -ая, -ае.

1. Такі, што гарыць увесь час.

Нязгаснае святло зор.

2. перан. Які не траціць з часам сваёй сілы; неаслабны (высок.).

Нязгасная моц славы.

|| наз. нязга́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ззя́нне, -я, н.

1. гл. ззяць.

2. Яркае святло, якое выпраменьваецца або адлюстроўваецца чым-н.

Сонечнае з.

У ззянні славы (перан.).

Паўночнае ззянне — свячэнне высокіх слаёў атмасферы, якое назіраецца за палярным кругам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)