нашчу́паць несов., прям., перен. нащу́пать;

н. пульс — нащу́пать пульс;

н. сла́бае ме́сца праці́ўніка — нащу́пать сла́бое ме́сто проти́вника

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ліпе́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -пі́; незак. (разм.).

1. Ледзь-ледзь трымацца (пра каго-, што-н.).

Дзверы ледзь ліпяць.

2. Пра вельмі слабае праяўленне якіх-н. працэсаў, пра стан заняпаду чаго-н.

Агонь ледзь ліпіць.

Ліпець на валаску (на павуцінцы) (разм.) — быць у вельмі ненадзейным, небяспечным становішчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шаргаце́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. шаргацець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Потым чуецца слабае шаргаценне тапачак, і дзверы адчыніліся. Марціновіч. Шаргаценне цішэе, цішэе і ператвараецца ў далёкі камарыны піск. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здаро́ўе, -я, н.

1. Правільная, нармальная дзейнасць арганізма.

Берагчы з.

Адбіцца на здароўі.

Стан здароўя.

2. Той або іншы стан арганізма.

Моцнае, слабае з.

Як з.? За ваша з. (зварот да таго, за каго паднімаюць тост). На з. (выраз добрага пажадання ў знач. калі ласка).

|| памянш.ласк. здаро́ўечка, -а, н.

Добрага Вам здароўечка (пажаданне пры развітанні або прывітанне пры сустрэчы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кало́с, ‑а, м.

1. Статуя, калона, абеліск гіганцкіх памераў. Калос Радоскі.

2. Кніжн. Пра каго, што‑н. выдатнае па сваёй велічыні, значнасці. Калос навукі.

•••

Калос на гліняных нагах (кніжн.) — пра што‑н. з выгляду велічнае, але слабае, гатовае распасціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сядзёр ’сок’ (Стан.): сядзёр кляновы (гродз., П. Сяўрук), сядзёрысты ’сакавіты’ (барыс., леп., Стан.). Няясна; выраз сядзёрысты сок, гарэлка ’даволі моцны’ (бягом., там жа) Станкевіч параўноўвае з сядравы (вецер) ’халаднаваты’, варыянта з пратэзай да я́дравы ’халодны’: ядравая раніца, халодная (барыс., Сл. ПЗБ), гл. сядравы. Менш верагодна з сідрслабае віно з яблычнага соку’ (ТСБМ), што з франц. cidre ’напой з яблыкаў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ізалява́насць, ‑і, ж.

Стан ізаляванага. Ізаляванасць проваду. □ Дробнаму вытворцу (і рамесніку, і селяніну) перашкаджае перайсці да калектыўнай вытворчасці вельмі слабае развіццё салідарнасці, дысцыпліны, іх ізаляванасць, іх «фанатызм уласнікаў», канстатуемы не толькі сярод заходнееўрапейскіх сялян, але, — дададзім ад сябе, — і сярод рускіх «абшчынных» сялян. Ленін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́бліск, ‑у, м.

1. Бляск або святло, якое раптоўна з’явілася сярод цемры. Ні пробліску ў цёмным небе, ні зоркі. Краўчанка.

2. перан. Кароткачасовае, слабае праяўленне чаго‑н. (пачуцця, свядомасці і пад.). Пробліск надзеі. Пробліскі радасці. □ І зноў Марына не ўбачыла ніводнага пробліску спагады на тварах .. ворагаў. Шарахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слабіна́, ‑ы; мн. слабіны, ‑бін; ж.

1. Спец. Слаба нацягнутая частка снасці (дроту, каната, палотнішча і пад.).

2. Спец. Менш моцнае, менш трывалае месца ў чым‑н. Слабіна ў палярных ільдах. Перакосы, зазоры, слабіны, адставанні — заганы мэблі.

3. перан. Разм. Недахоп, слабае месца ў каго‑н., у чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зву́зіць, звужу, звузіш, звузіць; зак., што.

1. Зрабіць вузкім або вузейшым; зрабіць занадта вузкім. Звузіць штаны. □ — Ёсць у чалавека свой двор, агарод, — капай сабе там хоць дзесяць паграбоў. Дык жа не, на агародзе месца шкада, двор звузіў — двум чалавекам размінуцца нельга. Кулакоўскі.

2. перан. Паменшыць, скараціць, абмежаваць. Слабае веданне жыцця ў сваю чаргу звузіла гарызонты бачання рэчаіснасці. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)