ліпе́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -пі́; незак. (разм.).

1. Ледзь-ледзь трымацца (пра каго-, што-н.).

Дзверы ледзь ліпяць.

2. Пра вельмі слабае праяўленне якіх-н. працэсаў, пра стан заняпаду чаго-н.

Агонь ледзь ліпіць.

Ліпець на валаску (на павуцінцы) (разм.) — быць у вельмі ненадзейным, небяспечным становішчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)