здзі́баць

‘цішком скрасці што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. здзі́баю здзі́баем
2-я ас. здзі́баеш здзі́баеце
3-я ас. здзі́бае здзі́баюць
Прошлы час
м. здзі́баў здзі́балі
ж. здзі́бала
н. здзі́бала
Загадны лад
2-я ас. здзі́бай здзі́байце
Дзеепрыслоўе
прош. час здзі́баўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

знэ́маць

‘схапіць, скрасці што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. знэ́маю знэ́маем
2-я ас. знэ́маеш знэ́маеце
3-я ас. знэ́мае знэ́маюць
Прошлы час
м. знэ́маў знэ́малі
ж. знэ́мала
н. знэ́мала
Загадны лад
2-я ас. знэ́май знэ́майце
Дзеепрыслоўе
прош. час знэ́маўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скрасть сов.

1. (украсть) уст., прост. укра́сці, скра́сці;

2. (сделать незаметным) скра́сці, схава́ць; (о размере, форме и т. п. — обычно) схава́ць; (сделать неслышным — обычно) прыглушы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

похи́тить сов.

1. вы́красці, мног. павыкрада́ць, павыкра́дваць, укра́сці, скра́сці;

похи́тить докуме́нты вы́красці (укра́сці, скра́сці) дакуме́нты;

2. перен. забра́ць, мног. пазабіра́ць; узя́ць;

смерть похи́тила его́ смерць забра́ла яго́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лэ́пнуць

‘схапіць рукамі, сцягнуць, скрасці што-небудзь; пляснуць, шлёпнуць, ударыць каго-небудзь, што-небудзь; раптоўна ўпасці’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. лэ́пну лэ́пнем
2-я ас. лэ́пнеш лэ́пнеце
3-я ас. лэ́пне лэ́пнуць
Прошлы час
м. лэ́пнуў лэ́пнулі
ж. лэ́пнула
н. лэ́пнула
Загадны лад
2-я ас. лэ́пні лэ́пніце
Дзеепрыслоўе
прош. час лэ́пнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Скарага́чыць, скараɣа́чуць жабы ‘аб кваканні жаб’ (лун., ДАБМ, камент., 895), скарга́чыць: скарга́ крычыць, скарга́чыць (ТС). Параўн. рус. кур. скаргы́катьскрасці, шаркаць нагамі’, якое Фасмер (3, 633) лічыць гукапераймальным. Гл. скергатаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скра́баць ‘рабіць шум, скрабучы, драпаючы што-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Бяльк., Варл.), скро́баць ‘скрэбці, шаркаць нагамі’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.), гіперкарэктнае скрёбыць ‘скрабаць, шкрабаць’ (Бяльк.). Рус. скроба́ть ‘скрэбці’, укр. скроба́ти, шкроба́ти, польск. skrobać, в.-луж. škrabać, н.-луж. škrabaś, чэш. škrábati, славац. škrabať, славен. škrábati. Роднасныя літ. skrabéti ‘шамацець’, лат. skrabêtскрасці’, с.-н.-ням. schrapen (*skrapôn) і г. д. (гл. Фасмер 3, 658; Махэк₂, 613). Іншая ступень чаргавання ў скрэбці (гл.). Сной₁ (636) узнаўляе прасл. *skrabati, якое лічыць новаўтварэннем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́рыцца (ты́рицьца) ‘церціся, ацірацца дзе-небудзь’, уты́рыцца ‘ўсунуцца, улезці’: утырився сюды (Нас.),ты́рыць ‘біць’: будзем ты́рыць суседняга хлопца (уздз., Жд. 3) Параўн. укр. разм. тиратися ‘гараваць, бедаваць’, ти́рити ‘цягнуць’, ‘піхаць, усучваць’, рус. ты́риться ‘ісці, прабіраючыся крадком’, ты́рить ‘красці’, сты́рить ‘украсці’, мажліва, сюды ж з т. зв. жгонскай мовы ти́рить у́паки ‘валіць валёнкі’. Цвяткоў (Запіскі, 2, 55) параўноўваў зваротны дзеяслоў з польск. terać się бадзяцца, ацірацца’, трактуючы змену першага галоснага пры запазычанні ў якасці працэсу «нахілення або сціскання», як у польск. rozterka ‘ўнутраны непакой, ваганне’; ст.-бел. ростырк, розтырк ‘сварка, разлад’ (1518 г., ГСБМ), аднак няяснымі застаюцца фармальныя і семантычныя адносіны паміж тыраць і тырыць. У рус. тырить, стырить ‘красці, скрасці’ Кіпарскі (Зб. Бернштейну, 418) бачыць «двухбаковае чаргаванне» ў аснове *tur‑ з першасным значэннем ‘схапіць, сцягнуць’, гл. турыць. Узыходзіць да прасл. *tyriti, адносна першаснай семантыкі якога існуюць розныя меркаванні; зыходнае значэнне ‘скрытна знаходзіцца дзе-н.’ (Іваненка, Студіі з ономастики та етимології. 2010, 72), што адпавядае семантыцы зваротнага дзеяслова ў Насовіча, параўн. і стырыць ‘стаяць, прысутнічаць, дзяжурыць’ (гл.), што ўрэшце можа быць звязана з гукапераймальным тыр (гл. тыр-тыр), параўн. рус. тыр да ёр ‘бязладдзе’, ст.-польск. tyr ‘папрок’, серб. тир ‘штуршок’ і інш., гл. тыркаць, тырчаць. Што да паходжання дзеяслова, то, відаць, яно звязана з прасл. *tirati (гл. тыраць), якое выводзіцца з *terti ‘церці’ (Сной₂, 766). Відавочна, на семантыку дзеяслова маглі паўплываць іншамоўныя запазычанні, сярод якіх для ўкр. ти́рити ‘цягнуць, валачы’ прапануецца запазычанне з рум. tîrî ‘тс’ (ЕСУМ, 5, 572), а для рус. ты́риться ‘лезці, прабірацца’, тырить ‘красці’ — цыг. te terés ‘трымаць, мець, браць’ (Бараннікаў, Язык и литература, Ленинград, 1931, 7, 153; Шапавал, ВЯ, 2007, 5, 113).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)