зако́нчыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; зак.

Прыйсці к канцу; завяршыцца, скончыцца.

Сход закончыўся позна вечарам.

Жніво закончылася дажынкамі.

|| незак. зака́нчвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пережида́ть несов. чака́ць (паку́ль про́йдзе, ско́нчыцца што-небудзь);

пережида́ли жару́ чака́лі, паку́ль ско́нчыцца (спадзе́) спёка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дако́нчыцца, ‑чыцца; зак.

Разм. Прыйсці к канцу; скончыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адгарэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́ць; зак.

1. Кончыць гарэць.

2. Перагарэўшы, адваліцца, адпасці.

Сук адгарэў.

3. перан. Скончыцца, мінуцца.

Усё адышло, адгарэла.

|| незак. адга́рваць, -ае і адгара́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зрасхо́давацца, ‑дуецца; зак.

Аказацца патрачаным, скарыстаным; скончыцца, выйсці. Запасы зрасходаваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мину́ть сов. міну́ць, праміну́ць, абміну́ць; (окончиться) прайсці́, ско́нчыцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

завяршы́цца, ‑вершыцца; зак.

Закончыцца, скончыцца. Канцэрт завяршыўся песняй. У сакавіку завяршыўся хакейны сезон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перапарэ́цьскончыцца’ (карэліц., ЖНС). Да пера- і пара (гл.). Утворана так, як перавучыць < мука (Усціновіч, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

схлы́нуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; зак.

1. Хлынуўшы, сцячы.

Вада схлынула.

2. перан. Пра вялікую масу людзей: адначасова пайсці аднекуль.

Натоўп схлынуў праз 30 хвілін.

3. перан. Скончыцца, мінуцца.

Толькі назаўтра схлынула навала тэлефонных званкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паразрыва́цца, ‑аецца; зак.

Разарвацца — пра ўсё, многае. — Зараз дождж скончыцца, — нарэшце сказаў.. [Тайдо]: — хмары паразрываліся на кавалкі. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)