паско́чвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Скаціцца — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ско́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да скаціцца.
2. Зал. да скочваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́раніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Даць магчымасць скаціцца, упасці (пра слязу). А я не выраню слязы, хоць сэрца сціснула ад болю... А. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скаці́ць, скачу́, ско́ціш, ско́ціць; ско́чаны; зак.
1. каго-што. Коцячы па нахільнай паверхні, спусціць.
С. камень з гары.
С. бервяно з калёс.
2. Тое, што і скаціцца (разм.).
С. з гары на мапедзе.
3. каго-што. Коцячы, сабраць у адно месца.
С. круглякі ў кучу.
|| незак. ско́чваць, -аю, -аеш, -ае; наз. ско́чванне, -я, н. (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
е́хацца, едзецца; безас.
Незак. Пра магчымасць ехаць, перамяшчацца. Удзень звычайна на станцыях такіх пасажыраў зганяла з дахаў чыгуначная міліцыя, але ўночы ехалася спакойна, адно трэба было сцерагчыся, каб не зачапіла чым ды не скаціцца з даху. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
боло́то ср., в разн. знач. бало́та, -та ср.; ба́гна, -ны ж.;
скати́ться в боло́то перен. скаці́цца ў бало́та;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
расчу́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
Паддацца пачуццю хвалявання, замілавання, жалю. Камісар адчуў глыбокую ўдзячнасць да гэтага разумнага, смелага хлопца і расчуліўся да слёз. Шамякін. Прамова .. [Цімохава] была гарачая, сам прамоўца расчуліўся, і сляза вось-вось гатова была скаціцца з яго вострых і хітрых вачэй. Колас. Ваня расчуліўся ад нечаканай ласкі. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кот 1 ’самец кошкі’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., Жд. 2, Бяльк., Сцяшк., Сержп. Пр.). Укр. кіт, рус. кот, ст.-рус. котъ ’тс’, балг. кот, серб.-харв. кот ’тс’, польск. kot, чэш. kot, славац. kot, н.-луж. kot ’тс’. Відавочна, культурнае запазычанне з лац. cattus ’тс’. Магчыма, праз германскае пасрэдніцтва. Параўн. Трубачоў, Происх., 96; Трубачоў, Эт. сл., 11, 210–211.
Кот 2 ’народная назва грыба (пеўнік стракаты)’ (Жыв. сл.). Да кот 1 (гл.) па прыкмеце стракатасці.
Кот 3: котам скаціцца ’адубеўшы, скарчанеўшы’. Да каціць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ку́ля, ‑і, ж.
1. Невялікі свінцовы або стальны прадаўгаваты снарад для стральбы з ручной агнястрэльнай зброі і кулямётаў. Бранябойная куля. Трасіруючая куля. □ І нада мной і над табой Гула шрапнель, свісталі кулі. Астрэйка. // Уст. Зямны шар. Зямная куля.
2. у знач. прысл. ку́ляй. Імкліва, хутка (вылеціць, скаціцца і пад.).
•••
Заліваць кулі гл. заліваць.
Пусціць (сабе) кулю ў лоб гл. пусціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.
1. Даваць магчымасць упасці, скаціцца таму, што аддзялілася, адарвалася. Ходзіць [Стася], слёзы раняе цяжкія, як шрот. Куляшоў. Лазняк раняў буйныя кроплі на мокры пясок. Няхай. // Пазбаўляцца чаго‑н., скідаць (лісты, спелыя плады і інш.). На дол хваёвы ігліцы Раняе бор. Пустэча скрозь. Прыходзька. / у перан. ужыв. У дубах крычаць сіваваронкі, І свіст над лугам рэзкі, звонкі Каршун маркотна так раняе І нейкі смутак закідае. Колас.
2. перан. Прыніжаць, траціць. Ды і як .. [Аўгіні], так ганебна .. выгнанай, было варочацца, кланяцца... [Васілю], раняць перад ім свой жаночы гонар? Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)