падпа́нак, ‑нка, м.

Разм. Небагаты пан; паўпанак. Неяк да Братка завітаў малодшы сын пана Залуцкага з х[е]ўрай падпанкаў. Асіпенка. Селяніна крыўдзілі розныя панскія паслугачы, падпанкі, аканомы, цівуны. Саламевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заво́дчык, ‑а, м.

Уласнік, гаспадар завода ​1 ў буржуазных краінах; прадпрыемец. Ні ў якую справядлівасць.., якая бараніла інтарэсы селяніна перад дваранствам, ці рабочага перад загадчыкам, я не веру. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсалютызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Кніжн. Зрабіць (рабіць) безумоўным, безадносным; давесці (даводзіць) да абсалюту. Трацкісты і капітулянты розных масцей.. абсалютызавалі недавер’е і варожасць селяніна да ўсяго новага. Адамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Асе́лы, асе́ласць. Рус. оседлый, оседлость, укр. осілий, осілість, осідлий, польск. osiadły, osiadłość ’тс’, славац. osadlosť ’група будоў у гаспадарцы селяніна’. Утворана ад дзеяслова асесці ’пастаянна пасяліцца’ (гл. Яруш., 200), які з прыстаўкай *о‑ ад сесці. Оселость зарэгістраваў ужо ў Статуце 1588 г. Карскі, 1, 352, адзначаючы фанетычную заканамернасць выпадзення тут ‑д‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грымірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., каго-што.

1. Накладваць грым з мэтай надання акцёру патрэбнага для яго ролі выгляду.

2. пад каго або кім-чым. Пры дапамозе грыму надаваць каму-н. якую-н. знешнасць.

Г. пад селяніна.

Г. артыста клоўнам.

|| зак. загрымірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны і нагрымірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

|| звар. грымірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; зак. загрымірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся.

|| наз. грыміро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. і грымірава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Плант ’надзел, сядзіба, участак’ (ветк., Мат. Гом.), ’план сядзібы’ (Бяльк.), рус. плант ’чарцёж, план чаго-небудзь’, ’агарод’, ’участак селяніна’. Відаць, з польск. plant(a) ’план, праект’, якое ў XVIII ст. (у выніку кантамінацыі) з франц. plan і італ. piania ’план’ (Варш. сл., 4, 222) < лац. plama ’ступня, падэшва’. Фасмер (3, 273) мяркуе, што рус. плант, плинтовать ’абмяркоўваць, планаваць’ — гэта народная формы лексемы план.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поўнаўла́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае неабмежаваную, поўную ўладу. Толькі рэвалюцыя да канца вырашае аграрнае пытанне, робіць селяніна поўнаўладным гаспадаром над зямлёй. Кудраўцаў. Капытамі мераючы сажні, напралом падаўся у гушчар — дзікі, непакорны і паважны пушчы поўнаўладны гаспадар. А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зму́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Зведаўшы многа мук, знемагчыся, стаміцца. — Бацька мой змучыўся ў той рабоце, апух з голаду і памёр. Галавач. Пад гарою ў селяніна Конь прыстаў дарэшты: Бедны змучыўся, ні з месца, Хоць яго зарэж ты! Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адрабо́так, ‑тку, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. адрабіць (у 1 знач.).

2. толькі мн. (адрабо́ткі, ‑аў). Праца селяніна сваімі прыладамі і коньмі на памешчыка, кулака за доўг, зямлю. Парабкам [фон Крош] плаціў вельмі мала, уся вёска хадзіла да яго на адработкі. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

переоде́ть сов. пераадзе́ць; (верхнюю одежду) пераапрану́ць;

переоде́ть больно́го в чи́стое бельё пераадзе́ць хво́рага ў чы́стую бялі́зну;

переоде́ть костю́м пераадзе́ць (пераапрану́ць) касцю́м;

переоде́ть крестьяни́ном пераадзе́ць (пераапрану́ць) селяні́нам (пад селяні́на);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)