сельдь ж. селядзе́ц, -дца́ м.; собир. селядцы́, -цо́ў мн.;

астраха́нская сельдь астраха́нскі селядзе́ц, собир. астраха́нскія селядцы́;

как се́льди в бо́чке погов. як селядцы́ ў бо́чцы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Асяле́нец, осылэ́нець, оселе́нец, оселэ́нецселядзец’ (Клім., Вешт. дыс.). Рус. дыял. паўдн. аселедец, оселедня, оселёдка, укр. оселедець селядзец’. Пачатковае а‑ магло б быць прыстаўным, але ‑н‑ указвае на магчымасць утварэння ад сьльдь праз прыметнік сьльдьн‑ыи, о‑сьльдьн‑ьць (параўн. акраец і пад.). Гл. селядзец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́макнуць, -ну, -неш, -не; вы́мак, -кла; -ні; зак.

1. Стаць зусім мокрым.

В. на дажджы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Набыць якія-н. уласцівасці, выгляд, паляжаўшы ў вадзе, вадкасці.

Селядзец вымак (стаў менш салёным). Лён вымак.

|| незак. вымака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сяле́дчык, ‑а, м.

Разм. Селядзец. На першае яна [Ніна] зробіць халаднік з яйцом, на другое — рыбу. І чыгунок бульбы маладой ад варыць. І сяледчык ёсць. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фаршма́к, ‑у, м.

Страва са здробненага селядца ці мяса, запечаных з бульбай, цыбуляй і інш. На закуску падаваўся фаршмак з пячонкі ментузоў са смажанай цыбуляй. // Разм. Сечаны селядзец.

[Ням. Vorschmack.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́мачыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

1. Зрабіць мокрым; абмачыць. Дождж вымачыў да ніткі.

2. Вытрымаць пэўны тэрмін у вадзе, спецыяльных растворах і пад., каб надаць патрэбную якасць. Вымачыць лён. Вымачыць селядзец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ікра́кселядзец з ікрой’ (Бяс., 308). Польск. ikrzak ’рыба з ікрой’. Утворана ад ікраны (гл. ікра1) суфіксам ‑ак, параўн. ікрач.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лёк, ‑у, м.

Селядзечны расол. У краме .. [дзед] часта браў лёк ад селядцоў, а мы, унукі яго, з велізарнай асалодай мачалі хлеб у гэтую салёную жыжку. Астрэйка. І смагне селядзец у лёку, І ў лютай пары млее кроп. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́нгі мн. л. ’поліўка з рыбы’ (даўг., Сл. ПЗБ). З лат. renğe ’салака’ (Сл. ПЗБ, 4, 332), параўн. яшчэ серб.-харв. ренга (ха̀ринга) ’селядзец’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пласту́н ’карп, Cyprinus carpio’ (астрав., Сл. рэг. лекс.), укр. пластуне́ць ’род чарнаморскага селядца’, рус. раст. пласту́н ’дробны селядзец’. Відаць, да пласт (гл.), матывацыя, аднак, няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)