вульфені́т, ‑у, М ‑ніце, м.

Жоўтая руда крышталічнай будовы, якая змяшчае ў сабе свінец і малібдэн.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

станіёль, ‑ю, м.

Тонкая металічная стужка або ліст са сплаву, аснову якога складаюць свінец, волава, алюміній.

[Ад лац. stannum — волава.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свине́ц свіне́ц, -нцу́ м.;

распла́вленный свине́ц распла́ўлены свіне́ц;

встре́тили врага́ свинцо́м сустрэ́лі во́рага свінцо́м;

лечь свинцо́м на се́рдце ле́гчы ка́менем на сэ́рца;

как свинцо́м на́ли́тый як во́лавам налі́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

су́рык, ‑у, м.

1. Мінерал, у склад якога ўваходзіць свінец.

2. Мінеральная фарба чырвона-аранжавага ці чырвона-карычневага колеру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́лава (БРС, Яруш., Грыг., Нас., Касп., Шат.). Рус. о́лово ’волава’, ст.-рус., ст.-слав. оловосвінец’, укр. о́лово, польск. ołów, чэш., славац. olovo, балг. о́лово, серб.-харв. о̏лово, славен. olȏv, ólovo (Далабко, ZfslPh, 3, 131), в.-луж. wołoj, н.-луж. wółojсвінец’. Роднаснымі з’яўляюцца літ. alvásсвінецлат. al̂va, al̂vs ’волава’, ст.-прус. alwisсвінец’. Далей гэта слова збліжаюць з назвамі колераў: ст.-в.-ням. ëlo ’жоўты’, лац. albus ’белы’, грэч. ἀλφός (Траўтман, 7; Фартунатаў, AfslPh, 4, 580; Персан, 300). Іншыя гіпотэзы і літаратуру гл. Фасмер, 3, 135; Махэк₂, 413.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

куля; свінец (зб.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

пакрамса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Неахайна, як папала парэзаць, пасекчы на кавалкі. Не раз яго [гушчар] снарады карчавалі, Падстрыг свінец чубы кашлатых хвой.. Карэнне ў глебе бомбы пакрамсалі, Усюды — буралом ды сухастой. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малібдэн ’хімічны элемент, Mo’ (ТСБМ). З рус. молибден ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 89), дзе з новалац. molybdenum < лац. molybdaena ’руда, свінцовы бляск’ < ст.-грэч. μολύβδαινα ’кавалачак свінца, які чапляўся да вудачкі’ < μόλυβδοςсвінец’ (Голуб-Ліер, 320).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́рык ’мінерал, у склад якога ўваходзіць свінец’, ’мінеральная фарба чырвона-карычневага колеру’ (ТСБМ). Паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 95), магчыма, праз рус. су́рик з грэч. συριχόν ’сірыйскі фарбавальнік’, фіксуецца з 1679 г. Аб рус. слове гл. Фасмер, 3, 806.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́да ’луджэнне’, ’сплаў волава са свінцом, які ўжываецца для пакрыцця металічных вырабаў’ (ТСБМ), лу́дка ’палуда’, лудзі́ць ’пакрываць палудай’ (брасл., Сл. ПЗБ); луджаная (луджоная) глотка ’крыкун’ (Юрч. Фраз. 2). Укр. лу́да ’бяльмо’, рус. луди́ть ’лудзіць’, маск. лу́дка ’луджэнне’, ст.-рус. луженый ’луджаны’ (1551 г.), лудило, лудильница, лудильня ’месца, дзе рыхтуюць палуду’ (XVII ст.). Паводле Бернекера (743), Праабражэнскага (1, 475), Фасмера (2, 529), паходзіць з с.-н.-ням. loden ’паяць’ (с.-в.-ням. loeten, ням. löten), параўн. гал. lood, ст.-англ. léad, с.-в.-ням. lotсвінец’, якія з кельт *(p)loudia ’ліцца, таяць’, с.-ірл. lūaideсвінец’ (Васэрцыер, 142). Параўн. таксама польск. ludwisarz ’ліцейшчык (пушак, званоў)’, ст.-польск. lodwisarz (XVI ст.) ’тс’ (Слаўскі, 4, 367).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)