◎ Крыва́вец 1 ’гуляўнік лёзеліеў, Sisymbrium loeselii L. (Кіс.). Гл. кроў.
◎ Крыва́вец 2 ’святаяннік звычайны, Hypericum perforatum’ (Маш.). Гл. крывавец©.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кро́ўка ’святаяннік звычайны, Hypericum perforatum L.’ (Кіс., Мат. Гом.). Параўн. крывавецъ а таксама такія сінонімы, як кравапуск і рудамётка. Да кроу (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сямёнава кроў ’святаяннік, Hypericum L.’ (Кіс., Бяльк.). Сувязь з уласным імем Сямён застаецца няяснай, магчыма, вынік замены ўласнага імені Ян, Іван, параўн. іншыя назвы расліны святаянскае зелле, зелле св. Івана (Кіс.), укр. Іванова кров (Макавецкі, Sł. botan.), гл. свентаянскае зелле, святаяннік; другая частка назвы звязана з колерам: сямёныва кроў — цьвет жоўтый, а як натрэш, дык красна (Бяльк.), параўн. іншыя назвы расліны: крываўнік, заячча кроў і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ае́р, ‑у, м.
Шматгадовая травяністая расліна сямейства ароідных з доўгімі мечападобнымі лісцямі і тоўстым паўзучым карэнішчам, з своеасаблівым вострым пахам. Хлеб чорны, хлеб жытні, — Мацунак здаровы, Ты пахнеш аерам І лістам кляновым. Броўка. І тут жа травы розныя: валяр’ян, цыкута, святаяннік, а за імі, зусім у вадзе — трысцё, аер, кіёўкі. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Раса́нкі толькі мн. л. ’расліна святаяннік звычайны, Hypericum perforatum L.’ (Ласт., Кіс.). Фанематычны варыянт рася́нкі (гл. рася́нка), верагодна, пад уплывам раса 1 ў сувязі са звычайным распаўсюджаннем расліны ў “расістых” месцах, у тым ліку на лугах, па берагах рэк і азёр.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зверабо́й 1, ‑я, м.
Паляўнічы на марскога звера (маржа, цюленя і пад.). Не паспеў Рынтын дагаварыць, як адзін са зверабояў спрытна кінуў у шырачэзную цёмную спіну маржа гарпун. Бяганская.
зверабо́й 2, ‑ю, м.
1. Травяністая лекавая расліна; святаяннік. Кволы ветрык даносіў з расяністага лугу водар валяр’яны, перамешаны з гаркавасцю лазы і зверабою. Кандрусевіч.
2. Гарэлка, настоеная на гэтай расліне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Плаку́н-трава́ ’від чальчаку (відаць, вербалісты). Lythrum salicaria L.’ (ТС; Ласт.). Да пла́каць і трава́ (гл.), параўн. іншую назву — слёзнік. Паводле Кісялеўскага (Аб некат. асабл., 30), назва звязана з павер’ямі: ад яго плачуць ведзьмы і чэрці (Ласт., 799); ён плача, калі ў чалавека журба (ТС) і інш. Тэрмін узнік пад уплывам украінскай і рускай моў, дзе ён больш распаўсюджаны, параўн. укр. плаку́н ’тс’, рус. плаку́н‑трава́ — гэтак названа шмат раслін: белы гарлачык, святаяннік, скабіёза, драсён звычайны, баркун белы, касач сібірскі, скрыпень вузкалісты і чатырохгранны, аер, ядрушка, валяр’ян, большасць з іх — вільгацелюбівыя, што датычыць святаянніка (Hypericum L.), то паводле павер’я, яго крывава-чырвоны сок прымушае плакаць нячыстую сілу (Фасмер, 3, 272–273); сюды ж і балг. плаку́н ’чальчак’ (запазычана з рус.?, гл. БЕР, 5, 299).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)