святая́ннік, -у, м.

Травяністая расліна сямейства святаяннікавых з жоўтымі кветкамі; зверабой².

|| прым. святая́ннікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

святая́ннік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. святая́ннік
Р. святая́нніку
Д. святая́нніку
В. святая́ннік
Т. святая́ннікам
М. святая́нніку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

святая́ннік, -ку м., бот. зверобо́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

святая́ннік, ‑у, м.

Травяністая расліна сямейства святаяннікавых з жоўтымі кветкамі; зверабой ​2 (у 1 знач.). На высушаных сонцам лясных палянах ужо.. цвіў жоўты святаяннік, а на папарах, што былі на ўзлесках, адразу за межавымі канавамі, калыхаліся мяккія мяцёлкі палявога хвашчу, падобныя на маладыя лістоўніцы. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Святаяннік 9/455

- » - прадзіраўлены 6/296—297 (укл.); 9/455

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

святаяннік

т. 14, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

святая́ннік м. бат. Hrt¦heu n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Святая́ннік ‘зверабой, Hypericum L.’ (ТСБМ, Кіс., ЛА, 1), сьветая́нкі ‘тс’ (Ласт.). Частковая калька свентаяннік або вынік адаптацыі першай часткі да святы (гл.); сюды ж сьвятая́нскае зельле (Гарэц.), гл. свентаянскае зелле.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Saint-John’s-wort [səntˌdʒɒnzˈwɜ:t] n. bot. святая́ннік, зверабо́й

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ЗВЕРАБО́Й,

кветкавая расліна, тое, што святаяннік.

т. 7, с. 38

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)