святая́ннік, ‑у, м.

Травяністая расліна сямейства святаяннікавых з жоўтымі кветкамі; зверабой 2 (у 1 знач.). На высушаных сонцам лясных палянах ужо.. цвіў жоўты святаяннік, а на папарах, што былі на ўзлесках, адразу за межавымі канавамі, калыхаліся мяккія мяцёлкі палявога хвашчу, падобныя на маладыя лістоўніцы. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)