заказы́тваць

‘датыкаючыся да скуры, выкліка´ць лёгкае нервовае раздражненне, сверб

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. заказы́тваю заказы́тваем
2-я ас. заказы́тваеш заказы́тваеце
3-я ас. заказы́твае заказы́тваюць
Прошлы час
м. заказы́тваў заказы́твалі
ж. заказы́твала
н. заказы́твала
Загадны лад
2-я ас. заказы́твай заказы́твайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час заказы́тваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

свярбя́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

1. Разм. Тое, што і сверб.

2. Абл. Кароста. [Міхал:] — Адзін раз паспрабуеш.. лекаў [бабкі Трахіміхі], і свярбячкі тваёй як і не было. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каро́слівы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каросты. Карослівая высыпка. Карослівы сверб. // Хворы каростай; у каросце. Карослівы конь. / у знач. наз. каро́слівы, ‑ага, м.; каро́слівая, ‑ай, ж. Ізалятар для карослівых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сца ’сліна, асца’ (калінк., Сл. ПЗБ), ’балючы сверб падэшвы нагі’ (Нас.). Гл. асца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ісца́ ’стрыгучы лішай’ (Бяльк.), ’падскурны сверб падэшвы ці далоні’ (Нас., Касп.). Фанетычны варыянт асца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перач́ос (pieraczos) ’падкураны сверб на далонях або ступнях’ (Арх. Федар.). Д&пера‑ ’па ўсёй плошчы’ і часаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свярбі́га, свербі́га ‘тс’ ‘свірэпа звычайная, Barbarea vulgaris R. Br.’ (Дэмб. 1; маг., Кіс.; Гарэц., Касп.). Укр. сверби́га ‘свярбігуз, Bunias orientalis’, рус. сверби́га ‘тс’ і ‘палявая гарчыца’. Ад асновы сверб з суф. ‑іг(а); гл. Праабражэнскі, 2, 257. Паводле Мяркулавай (Очерки, 81), у дзеяслове ад кораня сверб заключана і значэнне ‘драць’, якое перадае смакавае адчуванне ад гэтых горкіх раслін. Гл. свярбець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свярбе́ць ‘часацца, раздражняцца’ (ТСБМ, Др.-Падб., Гарэц., Сцяшк., Сержп. Прымхі, Шымк. Собр., Сл. ПЗБ), свербе́ць ‘тс’ (ТС). Сюды ж сверб ‘свярбячка’ (Нас., Бяльк., Касп., Сл. ПЗБ), свярбёж ‘тс’ (Шымк. Собр.), свярбёта ‘тс’ (Нас.). Укр. свербі́ти ‘свярбець’, рус. свербе́ть, дыял. таксама ‘блішчаць, мігацець’, польск. świerzbieć, в.-луж. swjerbjeć, swjerbić, н.-луж. swjerbjeś, чэш. svrběti, славац. svrbieť, серб.-харв. свр́бети, славен. srbẹ́ti, балг. сърби́, макед. сврби ‘свярбець’. Прасл. *svьrběti. Звязана чаргаваннем галосных з рус. свороб, ст.-слав. сврабъсверб’. Роднаснымі лічацца лат. svãrpsts ‘свердзел’, ст.-в.-ням. swërban ‘хутка вадзіць туды-сюды, круціцца, сціраць’, ст.-ісл. svarf н. р. ‘апілкі’, гоц. af‑swaírban ‘змахнуць’ (Траўтман, 295; Міклашыч, 330). Збліжэнне з літ. skverbiù, skver̂bti ‘прадзіраўліваць, праколваць’, паводле Праабражэнскага (2, 257), выклікае фанетычныя цяжкасці. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 573; Шустар-Шэўц, 1391; ЕСУМ, 5, 188. Узводзіцца да і.-е. *su̯erb‑ ‘круціць, вярцець, паціраць, церці’ (Борысь, 623; Глухак, 601). Параўн. сверб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свярбігу́з ‘дзікая рэдзька, Bunias orientalis L.’, свербігу́з (Касп., Дэмб. 1), ‘свірэпка, Barbarea Beck.’ (Гарэц., Кіс.). Укр. свербигу́з ‘расліны Bunias L., Torilis enthryscus’, ‘шыпшына’, рус. паўдн. свербигу́з ‘свірэпка’. Паводле Мяркулавай (Очерки, 81), ад кораня сверб і назоўніка гуз (гл.), што тлумачаць раздражненнем задняга праходу, асабліва пладамі шыпшыны (ЕСУМ, 5, 188).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ну́дзьга́ ’нуда, смутак’ (Гарэц., Багд.), ’стан пчалы без узятка’ (Мат. Гом.). Аддзеяслоўны назоўнік ад нудзіць (гл.), параўн. ст.-бел. ноудога: родьчиЪа ноудоги и немоци не имѣла (1489 г., гл. Карскі 2-3, 33), укр. нудьга ’нуда, смутак; нудны чалавек’, рус. нудьга, нудга ’маркота; моташнасць; сверб ад укусаў насякомых; галеча, нястача'

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)