2.перан. Нецярплівае жаданне чаго-н., імкненне да чаго-н.
Пісьменніцкі с.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сверб (род. све́рбу) м.
1.прям., перен. зуд, свербёж;
2.мед. почесу́ха ж., зуд
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сверб, ‑у, м.
1. Адчуванне казытлівага нервовага раздражнення, якое выклікае пачухванне. За плечы лезе холад. Цягне на сон. Ные рука, бярэ сверб, — быццам нехта круціць яе свярдзёлкам ля локця.Пташнікаў.// Раздражненне, выкліканае ўкусамі, дотыкам чаго‑н. і пад. Не думайце, што пасля той пасадкі ў крапіву Тараска збаяўся высока лазіць. Не. Мінуў які тыдзень, і ўсё забылася. Сверб прайшоў.Юрэвіч.
2.перан.Разм. Нецярплівае жаданне чаго‑н., імкненне да чаго‑н., турбота. Але ёсць у.. [Алёнкі] адзін верш. Яна хавае яго і нікому яго не паказвае, нягледзячы на ўвесь аўтарскі сверб падзяліцца з чытачом сваёю творчасцю.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свербм Júcken n -s, Júckreiz m -es
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Сверб ‘адчуванне казытлівага нервовага раздражнення, якое выклікае пачухванне’, ‘нецярплівае жаданне, турбота’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Др.-Падб., Сл. ПЗБ, Сцяшк.), сьверб ‘раздражненне скуры’ (Касп., Бяльк.), свербёта ‘тс’ (Нас.). Укр.сверб, свербо́та, свербля́чка, рус.сверб, польск.świerzb, каш.sverb ‘тс’. Аддзеяслоўны дэрыват ад свярбець (гл.), больш позняе, з прычыны таго ж галоснага ў корані, чым слова з аблаутам: укр.дыял.сво́ріб ‘кароста’, рус.дыял.сво́роб, серб.-харв.свра̑б, балг.свраб ‘кароста’, ст.-слав.сврабъ. Прасл.*svorbъ; гл. Фасмер, 3, 573; Махэк₂, 598, Мяркулава, Этимология–1970, 169. Падрабязна аб *svьrběti, *svorbъ і сверб Младэнава, Этимология–1988–1990, 49–50.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
каро́слівы, -ая, -ае.
1. Які выклікаецца каростай.
К. сверб.
2.у знач.наз.каро́слівы, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Хворы на каросту.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зудсверб, род. све́рбу м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
свербёжпрост.сверб, род. све́рбу м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
почесу́хаж., разг.сверб, род. све́рбу м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)