дэспаты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Заснаваны на дэспатыі. Дэспатычныя формы кіравання.

2. Самаўладны, які не лічыцца з воляй і жаданнямі другіх. Дэспатычны характар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэ́спат, -а, М -паце, мн. -ы, -аў, м.

1. Вярхоўны правіцель у рабаўладальніцкіх манархіях старажытнага Усходу, які карыстаўся неабмежаванай уладай.

2. перан. Самаўладны, жорсткі, бязлітасны чалавек.

Быць дэспатам у сям’і.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рачны́ ’самаўпэўнены’ (Сцяшк. Сл.), ’самаўладны’: ot bez panou̯ nasz akonam jak raczny stau̯ (Арх. Федар.), ’нахабны’: які ты рачны, слова ні дасі сказаць (Сцяц.) рачны ’ганарлівы’ (тс). Відаць да *rekti ’сказаць’ (гл. рэкнуць), магчыма, пад уплывам польск. rzeczny ’істотны, сапраўдны’, параўн. rzecznik ’выканаўца, патрон, пракурор’ (гл. Длугаш-Курчабова, 451), укр. речни́к ’аратар’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)