дэ́спат, -а, М -паце, мн. -ы, -аў, м.

1. Вярхоўны правіцель у рабаўладальніцкіх манархіях старажытнага Усходу, які карыстаўся неабмежаванай уладай.

2. перан. Самаўладны, жорсткі, бязлітасны чалавек.

Быць дэспатам у сям’і.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)