картэ́ль, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Аб’яднанне буйных прадпрыемстваў якой-н. галіны прамысловасці, якія захоўваюць камерцыйную і вытворчую самастойнасць, арганізаванае з мэтай рэгулявання вытворчасці, забеспячэння панавання на рынку, кантролю над цэнамі і атрымання манапольных прыбыткаў.

Нафтавы к.

2. Пісьмовы выклік на дуэль (уст.).

|| прым. картэ́льны (да 1 знач.), -ая, -ае.

Картэльнае аб’яднанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Незале́жнасцьсамастойнасць, аўтаномнасць’ (Яруш., Некр. і Байк., БРС, ТСБМ), укр. незалежністьсамастойнасць, непадпарадкаванасць’. Запазычана з польск. niezależność ’тс’ або ўтворана на мясцовай глебе ад зале́жны, зале́жнасць ’несамастойнасць’, якое ў сваю чаргу, відаць, запазычана з польск. zależny, zależność ’тс’, ад zależeć ’быць залежным, несамастойным’ (< za‑leżeć, гл. ляжа́ць). На базе гэтай жа мадэлі прыназоўнік *za + дзеяслоў стану (спакою), аднак з іншым лексічным напаўненнем, утвораны рус. незави́симость (ад за‑висеть ’залежаць’), чэш. nezávislost, славен. nezavisnost, серб.-харв. неза́висност, балг. незави́симост, макед. независност і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

федэра́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Дзяржава, якая складаецца з самастойных дзяржаў або дзяржаўных утварэнняў, што захоўваюць пэўную юрыдычную і палітычную самастойнасць; адпаведная форма дзяржаўнага ўладкавання.

Расійская Ф.

2. Саюз асобных таварыстваў, арганізацый.

Шахматная ф.

|| прым. федэраты́ўны, -ая, -ае і федэра́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Федэратыўная дзяржава.

Федэратыўная адзінка.

На федэратыўных пачатках.

Федэральны канцлер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Непадле́глы ’незалежны’ (БРС, ТСБМ), непадле́гласць ’незалежнасць, самастойнасць’ (там жа), неподле́глый ’незалежны, свабодны; непадуладны, непадначалены’ (пач. XVI ст., КГС). Хутчэй за ўсё запазычана з польск. niepodległy, niepodległość ’тс’ як юрыдычны тэрмін, чым тлумачыцца адсутнасць у гаворках, параўн. дыял. подлега́ць ’падыходзіць’, подле́гці ’падкаціцца, падлашчыцца’ (ТС) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асо́бнасць, ‑і, ж.

1. Адметнасць, асаблівасць чаго-н; своеасаблівасць. У памяці чытача затрымалася колькі новых імён і ясней адзначыліся асобнасці літаратурных твораў цікавейшых папярэднікаў пісьменнікаў. Багдановіч.

2. Самастойнасць, адасобленасць. Асобнасць [пісьмовай мовы Вялікага княства Літоўскага] ад царкоўнаславянскай, старарускай і рускай літаратурнай моў у сённяшнім разуменне гэтага слова відочная. Чамярыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залі́шні, ‑яя, ‑яе.

Разм. Які перавышае патрэбу, неабходнасць; празмерны. Залішнія клопаты. □ Нават на цыпачкі стаў хлопец, каб не нарабіць залішняга грукату сваімі ботамі. Лынькоў. Зіна, як дзяўчынка, заставалася дома за гаспадыню. Гэта яе прывучыла да работы. Але гэта і надало яе паводзінам залішнюю самастойнасць. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свабо́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. У філасофіі: магчымасць праяўлення суб’ектам сваёй волі на аснове пазнання законаў развіцця прыроды і грамадства.

Суадносіны свабоды і неабходнасці.

2. Дзяржаўная незалежнасць, суверэнітэт.

Барацьбіты за свабоду народа.

3. Адсутнасць абмежаванняў, якія звязваюць грамадска-палітычнае жыццё і дзейнасць грамадства або яго членаў.

С. выбару веравызнання.

С. слова.

4. Увогуле — адсутнасць якіх-н. абмежаванняў у чым-н., асабістая незалежнасць, самастойнасць.

Поўная с.

5. Стан таго, хто не знаходзіцца ў заключэнні, у няволі.

Выпусціць на свабоду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазба́віцца, ‑збаўлюся, ‑збавішся, ‑збавіцца; зак.

1. каго-чаго і ад каго-чаго. Збавіцца, вызваліцца ад каго‑, чаго‑н. Пазбавіцца недахопаў. Пазбавіцца ад няпрошанага госця. □ Джулія ўжо пазбавілася першай збянтэжанасці, зноў стала рухавай, рызыкоўнай і, здавалася, гатовай да ўсяго. Быкаў. Мяне цяпер пачало непакоіць і тое, як нам ўдасца пазбавіцца ад гэтага чалавека. Чыгрынаў.

2. чаго. Страціць што‑н., застацца без чаго‑н. Пазбавіцца самастойнасць. □ Пазбавіцца зямлі, бадзяцца па свету для.. [Лявона Зябліка] горш, чым смерць. Ярош.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свабода, незалежнасць, самастойнасць, воля, вольнасць, вольніца, разгарненне; раздолле, разваротак (разм.); разгон (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

во́льнасць, ‑і, ж.

1. Свабода, незалежнасць. Мы кубкі ўздымалі За вольнасць людскую, за праўду на свеце. Броўка. [Белавус:] — Ішлі вы на смерць, на змаганне За люд наш, за вольнасць зямлі. Колас. // Самастойнасць, неабмежаванасць у дзеяннях. Дзесьці далёка засталася вайна, перапоўненыя салдатамі эшалоны, лазарэт, і вось ён вольны, сам па сабе, нікому не падуладны чалавек. Захацелася хутчэй і паўней адчуць гэтую вольнасць. Галавач.

2. Парушэнне агульнапрынятых правіл, адступленне ад нормы. Паэтычная вольнасць.

3. Нястрыманасць, фамільярнасць; нетактоўнасць. Вольнасць у абыходжанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)