самалюбі́васць, ‑і, ж.
Тое, што і самалюбства. [Шыковіч] не вызначаўся залішняй самалюбівасцю, але яго заўсёды абурала, калі дзе пачыналася палітыканства — гульня ў важнасць і строгасць. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уязвлённый прич., прил. ура́жаны; абра́жаны; уко́латы;
уязвлённое самолю́бие абража́нае (уко́латае) самалю́бства;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ушчамі́ць, -чамлю́, -чэ́міш, -чэ́міць; -чэ́млены; зак., каго-што.
1. Сціснуўшы, зашчаміць.
У. палец у дзверы.
2. перан. Абмежаваць у чым-н.
У. каго-н. у правах.
У. самалюбства.
3. перан. Паставіць у няёмкае становішча.
|| незак. ушчамля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і ушчэ́мліваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
казыта́ць несов., прям., перен. щекота́ть;
к. чыё-не́будзь самалю́бства — щекота́ть чьё-л. самолю́бие
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
закрану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак.
1. каго-што. Даткнуцца да каго-, чаго-н. пры руху.
Куля закранула косць.
З. самалюбства (перан.).
2. перан., што. Пры размове, гутарцы спыніцца на чым-н., звярнуць увагу на што-н.
З. балючае пытанне.
|| незак. закрана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скрабяну́ць, ‑бяну, ‑бянеш, ‑бяне; ‑бянём, ‑беняце; зак.
Аднакр. да скрэбці. Падаў [дзед] хлопцу вялую руку і скрабянуў чамусьці па яго далоні скурчаным каравым пальцам. Брыль. Тое, што сказаў Тарас, раптам скрабянула яго [Лоўгача] самалюбства. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самалюбі́вы, ‑ая, ‑ае.
Які вылучаецца сваім самалюбствам. Жанчына настойлівая і самалюбівая, Ліда ні ў якім разе не хацела здавацца. Васілевіч. Самалюбівы, аматар усякіх маланебяспечных, але гучных спраў, .. [Шуст] заўсёды кідаўся туды, дзе можна было раптам бліснуць перад камандаваннем. Шчарбатаў. // Які сведчыць пра вялікае самалюбства, выкліканы ім. Самалюбівыя думкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паказыта́ць сов., прям., перен. пощекота́ть;
п. пад па́хай — пощекота́ть под мы́шкой;
п. чыё-не́будзь самалю́бства — пощекота́ть чьё-л. самолю́бие
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
амбі́цыя, ‑і, ж.
Празмернае пачуццё асабістай годнасці; самалюбства. Прафесійная амбіцыя. Збіцца на амбіцыю. □ Таймс-сквер. Натоўп. Над ім з амбіцыяй Гарлае нейкі кандыдат. Панчанка.
•••
Амбіцыя без амуніцыі — пра беспадстаўную амбіцыю.
Кідацца ў амбіцыю гл. кідацца.
(Толькі) без амбіцыі — без крыўды, без нездавальнення.
(Чалавек) з амбіцыяй — пра фанабэрыстага, ганарлівага чалавека.
[Лац. ambitio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ущемля́ть несов., прям., перен. ушчамля́ць, ушчэ́мліваць;
ущемля́ть па́льцы ушчамля́ць (ушчэ́мліваць) па́льцы;
ущемля́ть в права́х ушчамля́ць у права́х;
ущемлять самолю́бие ушчамля́ць самалю́бства;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)