абмусо́лак, ‑лка, м.
Разм. Абмусоленая рэшта чаго‑н.; агрызак. Іван зноў корпаецца ў сваім мяшку, наводзіць парадак, складае на месца ніткі.., абмусолак аловачны. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́штка, -і, ДМ -тцы, ж.
1. Тое, што і рэшта (у 1 і 2 знач.).
Р. прыпасаў.
Р. вольнага часу.
2. мн. -і, -аў. Тое, што захавалася, уцалела ад таго, што раней існавала.
Р. печы.
Р. разбітых часцей ворага.
|| прым. рэ́шткавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абшарпа́нец, ‑нца, м.
Разм. Той, хто ходзіць у падраным, абшарпаным адзенні. Рэшта былі нейкія незнаёмыя і падазроныя абшарпанцы з тварамі настолькі ж смешнымі, наколькі сур’ёзнымі. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аку́рак, ‑рка, м.
Рэшта выкуранай або недакуранай папяросы, цыгары; недакурак. Каля пасцелі стаяў кволенькі столік, на ім было некалькі кніг, пустая папяровая скрынка ад гільз ды пара акуркаў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
атаві́зм, ‑у, м.
Спец. Праяўленне ў чалавека, жывёл і раслін такіх прыкмет, якія былі ўласцівы іх далёкім продкам. // перан. Рэшта, паўтарэнне чаго‑н., што было ўласціва папярэднікам. Палітычны атавізм.
[Ад лац. atavus — продак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
астатак, астача, рэшта
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Нарэ́шце ’напаследак, урэшце’ (Нас., Гарэц., Яруш., Сл. ПЗБ), нарэ́шці ’тс’ (Сл. ПЗБ), нарэ́шця ’апошнім, пазней за іншых’ (навагр., З нар. сл., Сл. ПЗБ), нарэ́сьце ’тс’ (Жд. 1), нарэ́шты ’напаследак, у канцы’ (Булг.), на рэ́што ’тс’ (Нас.). Да рэ́шта ’астатак, рэшта’ (гл.) або непасрэдна з польск. nareszcie ’ўрэшце, напаследак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лі́шачка ’раскатаны на тонкі блін кавалачак цеста’ (гродз., З нар. сл., Сл. ПЗБ). З лішка (гл.) ’рэшта’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
недаку́рак, ‑рка, м.
Рэшта недакуранай папяросы, цыгары; акурак. У аэравакзале моцна і суха пахла застарэлым махорачным дымам, валяліся недакуркі ля грубкі. М. Стральцоў. Бацька трохі пакурыў, потым прытушыў недакурак, паклаў на трухлявы пянёк. Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аста́так, -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.
1. Частка чаго-н., якая засталася нявыкарыстаная; рэшта.
А. матэрыі.
Астаткі абеду.
2. мн. Тое, што яшчэ збераглося, уцалела.
Расло некалькі бяроз — астаткі даўнейшых прысад.
3. мн. Адходы якога-н. вытворчага працэсу.
Нафтавыя астаткі.
4. Апошняя частка, астача чаго-н.
А. адпачынку.
А. жыцця.
◊
Да (без) астатку — поўнасцю, цалкам.
|| прым. аста́ткавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)