Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
рэ́шта, -ы, ДМ -шце, ж.
1. Частка чаго-н., якая засталася нявыкарыстанай; астача, астатак.
2. Частка якога-н. адрэзка часу ці адлегласці, якая засталася нявыкарыстанай ці непераадоленай.
Р. дня.
Р. дарогі.
3. Здача.
Атрымаць рэшту.
Р. з рубля.
◊
У рэшце рэшт —
1) у канчатковым выніку.
Доўга ўтлумачвалі, у рэшце рэшт зразумеў;
2) пабочн. сл., тое, што і нарэшце (у 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэ́штаж.
1. оста́ток м.; остально́е ср.;
2. (о деньгах) сда́ча;
◊ у рэ́шце рэшт — в конце́ концо́в;
даць ~ты — дать сда́чи
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рэ́шта, ‑ы, ДМ ‑шце, ж.
1. Частка чаго‑н., якая засталася, не выкарысталася; астача, астатак. Саша, даўшы пакаштаваць соку Ленцы, панесла рэшту Лялькевічу, які бандарнічаў пад паветкай.Шамякін.Салдаты дзялілі свой паёк на дваіх, а рэшту аддавалі дзецям і жанчынам.Кухараў.// Тое (тыя), што асталося (асталіся) пасля падзелу, адыходу каго‑, чаго‑н. [Сушко:] — Скажы, дзе рэшта з вашай кампаніі і дзе хаваецца награбленае вамі дабро?Колас.Уся рэшта групы — восем чалавек — трымалася чынна, не выскаквала з гутаркамі.Пестрак.— Гэтымі днямі выезд у поле, — гаварыў Апанас. — Мусіць, Нахлябічавы і Сегенецкага коні самая сіла. [Якуб:] — Самая сіла. Рэшта ўсё — так сабе.Чорны.
2. Частка якога‑н. адрэзка часу ці адлегласці, якая засталася яшчэ нявыкарыстанай ці непераадоленай. А вось рэшту дня дык ужо дома .. [Ганку] не ўтрымаеш.Якімовіч.Садовіч захапіўся новаю ідэяю і ўсю рэшту дарогі гаварыў аб ёй з высокім пафасам.Колас.
3. Здача. — Малады чалавек! — паклікаў яго прадавец. — Вы ж хоць рэшту вазьміце.Ваданосаў.
•••
У рэшце рэшт — у канчатковым выніку, нарэшце. — Якая, у рэшце рэшт, мне справа да ўсяго гэтага?! — ускіпеў Балуеў.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́штаж
1. (усё астатняе) Rest m -(e)s, das Übrige;
2. (грошы) Réstgeld n -(e)s, Rest m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)