рэ́шта

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. рэ́шта
Р. рэ́шты
Д. рэ́шце
В. рэ́шту
Т. рэ́штай
рэ́штаю
М. рэ́шце

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

рэ́шта, -ы, ДМ -шце, ж.

1. Частка чаго-н., якая засталася нявыкарыстанай; астача, астатак.

2. Частка якога-н. адрэзка часу ці адлегласці, якая засталася нявыкарыстанай ці непераадоленай.

Р. дня.

Р. дарогі.

3. Здача.

Атрымаць рэшту.

Р. з рубля.

У рэшце рэшт

1) у канчатковым выніку.

Доўга ўтлумачвалі, у рэшце рэшт зразумеў;

2) пабочн. сл., тое, што і нарэшце (у 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́шта ж.

1. оста́ток м.; остально́е ср.;

2. (о деньгах) сда́ча;

у рэ́шце рэшт — в конце́ концо́в;

даць ~ты — дать сда́чи

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэ́шта, ‑ы, ДМ ‑шце, ж.

1. Частка чаго‑н., якая засталася, не выкарысталася; астача, астатак. Саша, даўшы пакаштаваць соку Ленцы, панесла рэшту Лялькевічу, які бандарнічаў пад паветкай. Шамякін. Салдаты дзялілі свой паёк на дваіх, а рэшту аддавалі дзецям і жанчынам. Кухараў. // Тое (тыя), што асталося (асталіся) пасля падзелу, адыходу каго‑, чаго‑н. [Сушко:] — Скажы, дзе рэшта з вашай кампаніі і дзе хаваецца награбленае вамі дабро? Колас. Уся рэшта групы — восем чалавек — трымалася чынна, не выскаквала з гутаркамі. Пестрак. — Гэтымі днямі выезд у поле, — гаварыў Апанас. — Мусіць, Нахлябічавы і Сегенецкага коні самая сіла. [Якуб:] — Самая сіла. Рэшта ўсё — так сабе. Чорны.

2. Частка якога‑н. адрэзка часу ці адлегласці, якая засталася яшчэ нявыкарыстанай ці непераадоленай. А вось рэшту дня дык ужо дома .. [Ганку] не ўтрымаеш. Якімовіч. Садовіч захапіўся новаю ідэяю і ўсю рэшту дарогі гаварыў аб ёй з высокім пафасам. Колас.

3. Здача. — Малады чалавек! — паклікаў яго прадавец. — Вы ж хоць рэшту вазьміце. Ваданосаў.

•••

У рэшце рэшт — у канчатковым выніку, нарэшце. — Якая, у рэшце рэшт, мне справа да ўсяго гэтага?! — ускіпеў Балуеў. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́шта ’астача, астатак; рэшта’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Касп., Нас., Сл. ПЗБ, ТС), ’абрэзак тканіны’ (ЛА, 4), рэшт ’астача, рэшта’ (ЛА, 3), рэйшта ’тс’ (Сцяшк. Сл.), рэшкарэшта, астатак’ (Бяльк.). Ст.-бел. рештарэшта’ < ст.-польск. reszta < ням. Rest (Булыка, Лекс. запазыч., 81). Сюды ж рэштавы ’астатні’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абга́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.

Абгарэлая рэшта (свечкі, бервяна і пад.).

На папялішчы тлелі абгаркі дошак, бярвення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зда́ча¹, -ы, ж.

1. гл. здаць.

2. Лішак грошай, які вяртаецца пры разліку; рэшта.

Атрымаць здачу.

З. з пяці тысяч рублёў.

Даць здачы каму (разм.) — адказаць ударам на ўдар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

остально́е сущ., ср. рэ́шта, -ты ж., аста́тняе, -няга ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аста́ча, -ы, ж.

1. Тое, што асталося пасля аддзялення часткі; рэшта, рэшткі чаго-н.

2. У матэматыцы: велічыня, якая атрымліваецца пры адыманні ад дзялімага здабытку дзельніка на цэлую дзель.

Шэсць дзеліцца на два без астачы.

Без астачы — цалкам, поўнасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агры́зак, -зка, мн. -зкі, -зкаў, м.

1. Абгрызены кавалак чаго-н., недаедзеная частка чаго-н.

А. яблыка.

2. Рэшта якога-н. прадмета, малапрыдатная для ўжывання.

А. алоўка (спісаны, кароткі аловак).

3. перан., зневаж. Пра каго-н., кім пагарджаюць, хто не заслугоўвае павагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)