Ры́нуцьрынуцца’, ’кінуць’ (ТСБМ), ры́нуцца ’імкліва кінуцца, хлынуць’ (ТСБМ, Гарэц.), рынуцца, рынацца ’легчы адпачыць пасля цяжкай работы’ (віл., паст., Сл. ПЗБ; Бяльк.), ры́нуць ’кінуцца, рынуцца імкліва’ (ТС, Нар. Гом.; б.-каш., Шпіл.), ’упасці’, ’кінуць’ (Яруш.; Янк.), ри́нутый ’кінуты’, ри́нуць ’кінуць’, ’пакінуць’, ри́нуцьца ’рушыць’, ’кінуцца’, ’упасці’ (Нас.), рус. ри́нуть, дыял. взры́нуть ’ускіпець’, ’раздражніцца’, взры́нуться ’уз’есціся’, укр. ри́нути ’моцна цячы’, ст.-рус. ринути ’кінуць, піхнуць’, риятися ’злавацца’, славац. rinúť, чэш. řinouti se ’ліцца’, славен. ríniti ’соваць, рухаць’, ’давіць’, серб.-харв. rȉnuti ’піхнуць’, ри̏нути серынуцца, ’кінуцца’, ’стукнуцца’, нарнути ’злосна забрахаць, накінуцца’, мак. рине ’кідаю’, балг. ри́на ’разграбаю, ачышчаю’, ст.-слав. ринѫти ’кінуцца’. Прасл. *rinǫti sę ’цячы, ліцца’, ’біць ключом’ (Копечны, 307). І.‑е. база *erei‑ ’цячы’ з коранем *er ’рушыць’, ’зрушыць’. Роднаснае да ст.-інд. rin̥ati, rín̥vati ’застаўляе цячы’, ’выпускае’, ríyate ’пачынае цячы’, грэч. ὀρῑ́νω, лесб. ὀρῑννω ’прыводжу ў рух, узбуджаю, раздражняю, лац. rivus ’ручай’, ir‑rito ’раздражняю’, ірл. rían ’мора’, гальск. Renos ’Рэйн’. Далей звязана з рой, рэ́яць, рака́. (Фасмер, 3, 484 з літ-рай; Скок, 3, 144; Сной у Безлай, 3, 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кі́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.

1. Хутка рынуцца куды-н.

К. на дапамогу.

К. на ворага.

К. за кім-н.

2. Паспешліва, імкліва пачаць якое-н. дзеянне.

К. ў спрэчку.

К. дапамагаць.

3. Праявіць моцнае імкненне да каго-н. у выражэнні якіх-н. пачуццяў.

К. на шыю.

4. Напасці, накінуцца на каго-, што-н.

Сабака кінуўся на незнаёмага.

5. Скокнуць з вышыні.

К. з берага ў рэчку.

Кінуцца ў вочы — стаць асабліва прыметным.

|| незак. кі́дацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Замгнуць ’задрамаць на адно імгненне, сплюшчыць вочы, засынаючы’ (ТСБМ). Рус. варонеж. замгну́ть ’тс’, укр. замгну́ти ’задрамаць ненадоўга’ (Грынч.), славен. zamígniti ’злёгку задрамаць’. Усх.-слав. формы адлюстроўваюць *за‑мьг‑ну‑ти, дзе корань мьг‑ з чаргаваннем галоснага; гл. міг. Славен. форма з іншай ступенню чаргавання, як і чэш. zamihnouti seрынуцца, з’явіцца на імгненне’, утварылася аўтаномна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рмаць ’надрывацца’, ’раззлавацца, выйсці з сябе’: не рмі́ся! (паўн.-усх., КЭС). Паводле Дабравольскага (Дабр., Этн., 4, 677), з рваць. Аднак гэта можна дапусціць толькі ў адносінах да лексемы з першым значэннем ’надрывацца’. Што ж тычыцца другога — да рус. рни́ться ’быць злым, злавацца’, ст.-рус. рняти ’злавацца, крыўдаваць’ (1539), рнитися ’тс’ (1517). Да рынуцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адзінабо́рства, ‑а, н.

Барацьба адзін на адзін паміж двума праціўнікамі; паядынак. Даўней гэта выглядала так. Сустракаліся два варожыя станы. Асілкі скрыжоўвалі зброю, а ворагі тым часам, гледзячы з двух бакоў на адзінаборства, набіраліся злосці, каб рынуцца пасля ў крывавы бой. Брыль. // Барацьба аднаго з некалькімі праціўнікамі адначасова або са стыхіяй. Сама легенда была нескладанай: паводле яе, адзін толькі Страцім-лебедзь адмовіўся ад Ноевага каўчэга, сам уступіўшы ў адзінаборства са стыхіяй патопу. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Тое, што і рынуцца. Мікіта рынуў да дзвярэй, расчыніў іх .. і, хапіўшы аберуч Бліцкага за плечы, таўхануў за парог. Навуменка. Зверху, з трубы, на Андрэя рынуў цэлы паток халоднай вады. Васілёнак.

2. каго-што і без дап. Пакінуць каго‑, што‑н. без догляду, без падтрымкі. [Галута:] — Я лепей здохну пад адрынай, Але кутка свайго не рыну, З свае не вылезу нары. Колас. А людзі кінулі ўсё, рынулі і паўцякалі, каб хаця самім выратавацца. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Патураві́ць ’падагнаць (прымусіць хутчэй ісці, рабіць што-н.’ (в.-дзв., Шатал.), патуры́ць ’пагнаць, выгнаць’ (ТСБМ), патурыцца ’пайсці, накіравацца’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). Рус. чарапавецк. туровить ’падганяць’. Да туры́ць, якое можа быць праславянскім (Скок, 3, 525). Маер (G. Mayer. Alban. Studien, 3, 1896) параўноўвае з ім алб. turr, turrem ’бегчы, рынуцца’. Аб пашырэнні дзеяслоўнай асновы з суфіксам ‑ав‑ (параўн. кладавіцца, садавіцца) гл. Карскі 2–3, 58.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́хнуць1 ’абваліцца, упасці пад дзеяннем уласнага цяжару’; перан. ’перастаць існаваць, знікнуць’ (ТСБМ). Рус. ру́хнуть, польск. runąć ’упасці, зваліцца, распасціся; раптоўна рушыць з месца, рынуцца’, ст.-польск. ’грукнуць, загрымець, зарыкаць, зараўці’, ст.-чэш. runúti ’упасці, зваліцца’, балг. ру́хна ’упасці з шумам, разваліцца’. З прасл. *ruxnǫti < *ruxati, *rušiti ’прымушаць рухацца, надаваць рух, піхаць, штурхаць, варушыць, перакульваць, звальваць’ (Борысь, 527), гл. рушыць.

Ру́хнуць2 ’сказаць невыразна і зняважліва’ (мсцісл., Юрч. Сін.). Магчыма, ад рух (гл.), параўн. бу́хнуць ’сказаць нечакана і неабдумана’, бра́знуць ’сказаць неасцярожна’ (Юрч. Сін., 189–190), аднак, больш верагодна з рухаць2 (гл.).

Ру́хнуць3 ’кінуцца’: рухнулі свінья (саліг., Нар. словатв.), ’крануць, зрушыць’, ’хутка пайсці, рынуцца’, рухну́ць ’тс’ (ТС); рухну́цца ’рушыцца, крануцца’ (там жа). Да рухнуць1 (гл.). Версія пра сувязь не з рухаць, рушыць, а з гукапераймальным рухаць (рюхаць) ’падаваць гукі (пра свіней)’ (гл. рухаць2, рохаць) (Нар. словатв., 112) непераканаўчая.

Ру́хнуць4 ’прапасці (пра зімовую дарогу)’ (круп., Нар. сл.; ТС), рухну́ць ’тс’ (ТС). Канкрэтызацыя значэння ’перастаць існаваць, знікнуць’ слова рухнуць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

устреми́ться

1. (броситься) ры́нуцца, кі́нуцца; (двинуться) ру́шыць;

2. перен. накірава́цца; (обратиться) звярну́цца; (уставиться — о взгляде, глазах и т. п.) утаро́піцца;

внима́ние устреми́лось на гла́вный объе́кт ува́га накірава́лася (звярну́лася) на гало́ўны аб’е́кт;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хлы́нуть сов., в разн. знач. хлы́нуць; (о дожде — ещё) лі́нуць; (о жидкости) лі́нуцца, палі́цца; (двинуться большой массой — ещё) ры́нуць, ры́нуцца, павалі́ць;

толпа́ хлы́нула на пло́щадь нато́ўп ры́нуў (ры́нуўся, павалі́ў) на пло́шчу.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)