прилежа́ние ср. (старательность) стара́ннасць, -ці ж.; (усердие) руплі́васць, -ці ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ре́вностность книжн. стара́ннасць, -ці ж., дба́йнасць, -ці ж., руплі́васць, -ці ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
неруплі́вы, ‑ая, ‑ае.
Які не праяўляе руплівасць нядбайна ставіцца да чаго‑н. На самым канцы [вуліцы] кінулася ў вочы Харошцы сгарэнькая і маленькая хатка, падобная на свіронак у неруплівага гаспадара. Мурашка. // Які сведчыць пра адсутнасць руплівасці. Неруплівыя адносіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усе́рдие ср. стара́ннасць, -ці ж.; шчы́расць, -ці ж.; руплі́васць, -ці ж., дба́йнасць, -ці ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кропотли́вость карпатлі́васць, -ці ж.; (медлительность) мару́днасць, -ці ж.; (усердие) руплі́васць, -ці ж., стара́ннасць, -ці ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
*Пахоп, пахопам ’спешна’, ст.-бел. похопъ ’ахвота, жаданне’ (1538) запазычана са ст.-польск. pochop ’імклівасць’, ’руплівасць, ахвота, жаданне’, ’пачатак’, ’імпульс’, ’пачынанне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 134). Аналагічна пахопна ’похапкам, спешна’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ; КТС — Сагановіч) з польск. pochopnie, pochopno ’хутка, лёгка, кемліва’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ру́песак, ‑ску, м.
Абл. Клопат, стараннасць, руплівасць. Амбражэвіча ў раёне ўсе звалі бацькам, як за гады, так і за разумную сталасць і сапраўды бацькоўскі рупесак і клопат аб усім. Мурашка. Мінуліся вясёлыя забавы, — І матчын рупесак, яе трывогі Душу дзіцячую кранулі без пары. Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стара́ннасць, ‑і, ж.
Уласцівасць стараннага; дбайнасць, руплівасць. Я абавязаны пані Бажэне ўдвая: і за яе вялікую стараннасць паўней пазнаёміць нас з Прагай, і за тое, што калі б не яна, у мяне не адбылася б адна хвалюючая сустрэча. Краўчанка. Комлік першы ўбачыў .. [Дзіміну] і тут жа са стараннасцю ўзяўся за работу. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рети́вость
1. (усердие) заўзя́тасць, -ці ж., стара́ннасць, -ці ж., руплі́васць, -ці ж.;
2. (бойкость) бо́йкасць, -ці ж., жва́васць, -ці ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Журба́ 1 ’смутак’. Рус. дыял. паўд., дан., сарат., амур. журба́ ’смутак, клопат’, укр., журба́, жур, жура́ ’смутак’, славен. žûrba ’паспешнасць, руплівасць’, серб.-харв. жу̀рба ’паспешнасць’. Ст.-рус. журба ’дакаранне’ (у Бярынды, 1627). Утворана з суфіксам ‑ьba ад дзеяслова журыць, журыцца (гл.), відаць, яшчэ ў ст.-рус. мове, паколькі ў паўд.-слав. слоў іншыя значэнні.
Журба́ 2 ’гнаявая жыжка’ (Сл. паўн.-зах.). Кантамінацыя жур, журка (гл.) з жабурынне (гл.), жабура.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)