разру́мзацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Пачаць моцна і доўга румзаць; расплакацца. Каці трэба было неяк супакоіць раненых, а яна, як дзіця малое, раптам сама разрумзалася. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сю́мзяць ’плакаць, капрызіць’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, гукапераймальнага паходжання, параўн. румзаць ’тс’ (гл. румза).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ру́мза ’плакса’, ру́мзаць ’перарывіста і надакучліва плакаць’ (ТСБМ); ру́мзы ’вочы заплаканыя’, румзы распускаць ’плакаць беспрычынна’ (мсцісл., Юрч. Сін.), ру́мза, рю́мза ’плакса’ (Бяльк.), ру́мало ’тс’ (ТС), ру́маць ’румзаць’ (ТС). Параўн. таксама рю́мать ’плакаць, хныкаць’ (Растарг.), укр. рю́мати ’няўцешна плакаць’. Гл. рум 1; нарашчэнне ‑з‑ (‑с‑) характарызуе інтэнсіўнасць дзеяння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́ўці ’раўці’ (Нас., Ян.), ’румзаць; спяваць (басам)’ (Мат. Гом.). Укр. ревти ’тс’. Гл. раўці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тхімкаць ‘жаласліва плакаць, румзаць, хныкаць’, ‘стагнаць’ (М. Нікановіч). Паводле Васілеўскага (Прадукт. тыпы, 73), ад выклічніка тхім, які перадае гукі людзей.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́мза ’плакса’ (ТС), рэ́мзаць ’капрызіць, плакаць, румзаць’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл., ТС), рэ́мза́ці ’надакучваць размовай’ (івац., Жыв. сл.). Суадносіцца з рэмжыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́зіцца ’румзаць’ (слонім., Жыв. сл.) утворана ад нематываванага мазаць, ‑цца пры дапамозе суфікса другасных гукапераймальных дзеясловаў ‑iti (sę) (гл. Слаўскі, SP, 1, 48).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́йза ’неахайніца’ (Сцяшк. Сл.), ’назола’ (івац., Жыв. сл.), рэ́ўза ’неахайніца’ (Касп.). Магчыма далейшае развіццё значэння ад ’плакса’ да ’неахайніца’ (гл. рэўза). Параўн. яшчэ рэмзаць, румзаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пхі́мкаць ’румзаць, хныкаць’: тімкае дзіця (ТС; слонім., Нар. словатв.), тынькаты ’тс’ (пін., Нар. лекс.), параўн. укр. тикати, тенькати, тикати ’тс’. Паводле Смаль–Стоцкага (Приміт., 170), дзеясловы ўтвораны ад “прыродных выгукаў”.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Моўрыць ’знаходзіцца ў стане панурасці, абыякавасці (напр., аб карове, калі яна не есць)’ (ТС). Балтызм. Параўн. літ. mauróti ’раўці’, ’румзаць’, ’плакаць’, maũrinti ’валачыся, плесціся па гразі’, maurióti ’блукаць, бадзяцца’, maũryti ’плесціся па гразі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)