рознахара́ктарны, -ая, -ае (кніжн.).

Разнародны, розны па тыпе, характары.

Рознахарактарныя з’явы.

|| наз. рознахара́ктарнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыферэнцыя́льны, -ая, -ае.

1. гл. дыферэнцыял.

2. Розны, неаднолькавы пры розных умовах.

Дыферэнцыяльная рэнта.

Д. тарыф.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́знасць, -і, ж.

1. гл. розны.

2. Вынік адымання.

|| прым. ро́знасны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рознааблі́чны, -ая, -ае (кніжн.).

Розны па саставе, стракаты (у 2 знач.).

Р. натоўп.

|| наз. рознааблі́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

розна... (а таксама разна...).

Першая састаўная частка складаных слоў у знач. розны, з розным (тым, што названа другой асновай), па-рознаму, напр.: рознаіменны, рознатыповы, рознасастаўны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ро́жнырозны, разнастайны’ (Др.-Падб.) — у выніку кантамінацыі бел. розны (гл.) і польск. różny ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рознаўзро́ставы, ‑ая, ‑ае.

Які адрозніваецца ад другога (другіх) узростам; розны па ўзросту. Рознаўзроставыя дрэвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памо́л, -у, м.

1. Перапрацоўка зерня на муку.

2. Якасць атрыманай мукі.

Мука мяккага памолу.

3. Змолатае збожжа; мліва.

Ёсць у запасе розны п.

|| прым. памо́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́зна,

1. Прысл. да розны.

2. Не разам, асобна. [Сымон:] — Мы разойдземся. Дарогі нашы розна павязуць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усяля́кі, -ая, -ае, займ. азнач.

1. Самы разнастайны, розны.

Расказваць пра ўсялякія здарэнні.

У жыцці ўсялякае бывае (наз.).

2. Тое, што і усякі (у 3 знач.).

Дзень прайшоў без ўсялякіх здарэнняў.

Без усялякай хітрасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)