*Вамі́т, вомітрвота, ваніты’ (КЭС). З польск. womit ’тс’ < лац. vomitio ’тс’ (Кюнэ, Poln., 115; Брукнер, 630). Пераход м > н у ванітаваць (гл.) Кюнэ тлумачыць народна-этымалагічным збліжэннем (з *ваняць?). Гл. Рудніцкі, 1, 475.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ванітава́ць ’рваць’ (БРС, Інстр. II, Федар., 1, Янк. БП, Шн., 2, КТС). З польск. wonitować < womitować ’тс’, якое ад лац. vomere (Брукнер, 630). Параўн. літ. vémti ’ванітаваць, рваць’, лат. vēmiensрвота, ваніты’. Гл. ваміт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ні́ты, нітава́ннервота, ваніты’ (Нас., Гарэц.). Ад ваніты, ванітаванне (гл. ванітаваць) шляхам адсячэння пачатковага в, успрынятага як незаканамерная пратэза, пасля адпадзення пачатковага а па мадэлі, спецыфічнай для гаворак усходу Беларусі, параўн. граном < аграном і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́бмег ’расліна, Conium maculatum’, балігалоў плямісты’; ’блёкат’ (БРС), вобмегам (выйсці) ’бокам’ (Жд., 1). Рус. о́мег ’то’, о́мяк ’цыкута’, укр. о́мег, ц.-слав. омѣгъ ’ядавітая расліна, Lupicida’, польск. omieg, ст.-польск. omięg, omiażdżyła się owca ’аўца атруцілася цыкутай’, чэш. oměj, voměj, omih ’Aconitum’, славац. omich, omega, omeda ’тс’, славен. omej ’тс’. Прасл. *oměgъ звязана чаргаваннем з мігаць таму, што гэтыя (ядавітыя) расліны маюць адурманьваючае дзеянне (Мацэнаўэр, LF, 11, 352; Брукнер, 379). Назалізацыя ў польск. другасная насуперак Міклашычу (221). Гіпотэза Мяркулавай (ЭИРЯ, 3, 18–19), якая звязвае слав. oměgъ з лац. vomica ’рвотны’ і мяркуе, што гэта запазычанне з лац. vomitusрвотабел. і польск. мовамі, малаверагодная з фанетычнага пункту погляду і ў адносінах канкрэтнай гісторыі запазычанага слова (напр., польск. womitować, womitowy і бел. ваніты, вомітрвота’ не перацярпелі ніякіх змяненняў; б у бел. слове — вынік замены о‑ на об‑ пад уплывам народнай этымалогіі ў выніку ўспрымання о‑ як прыстаўкі. Параўн. омег і амежнік. Гл. таксама Фасмер, 3, 138; Махэк₂, 414.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зґа́ґа, за́га, за́ґа ’пякотка’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. перм., ярасл., сарат., астрах. изга́га, пск. згага ’тс’, наўг. згагарвотаукр. зга́га ’смага’, ’жаданне’. Пякотка’, польск., н.-луж. zgaga, славац. zhaha, zaha, славен. (i)zgȃga, серб.-харв. zgȁga, балг. (и)зга̀га, макед. дыял. згага ’пякотка’. Ц.-слав. изгага ’пякотка’ (Міклашыч, Lex palaeosl.). Ст.-рус. изгага (1534 г). Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова jьz‑gēg‑ti з аблаутам: jьz‑gog‑a > jьzgaga > згага. Дзеяслоўны корань прадстаўлены ў шэрагу слоў жгаць, жэгаць, гл. жага. Фасмер, 2, 121, Скок. 653.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ірва́ць1, рваць ’вырываць, зрываць; разрываць’ (ТСБМ, Нас., Шат.), ірва́цца, рва́цца ’разрывацца, узрывацца; старацца вызваліцца, вырвацца’ (ТСБМ, Нас.), ’крычаць’ (Юрч. Сін., 231), ’кідацца’ (Нас.). Рус. рвать, дыял. ирва́ть, укр. ірва́ти, рва́ти, польск. rwać, в.-луж. rwać, н.-луж. rwaś, палаб. råvat, чэш. rváti, славац. rváť, славен. ruvati, rvati ’вырываць’, серб.-харв. р̀вати се ’змагацца’, балг. ръ́вам, ръ́фам ’кусаць, ірваць’. Ст.-слав., ст.-рус. ръвати ’рваць, зрываць’. Пачатковае і‑ мае пратэтычны характар. Прасл. *rъvati, *rujǫ генетычна роднаснае літ. ráuti, raúju ’вырываць’, ravė́ti, raviù ’палоць’, лат. ravêt ’тс’, ст.-інд. rávati ’разбівае, дробіць’, грэч. ἐρυσίχθων ’разграбаючы зямлю’, лац. ruō, ‑ere ’разрываць, раскопваць’. rutrum ’рыдлёўка’, ірл. ruam ’жалязняк, рыдлёўка’, якія ўзыходзяць да і.-е. *reu‑ ’разрываць, рыць’. Гл. Покарны, 1, 868; Праабражэнскі, 1, 187–189; Брукнер, 470; Фасмер, 3, 452 (з літ-рай). Махэк₂ (526) рэканструюе і.-е. *rou‑mi < *rouə‑mi з зыходнай семантыкай ’вырываць з зямлі’. Параўн. рыць.

Ірва́ць2 ’ванітаваць’ (ТСБМ, Бяльк., Касп.). Аддзеяслоўны назоўнік ірво́та (Нас., Касп., Мат. Гом.); параўн. рус. рвать ’ванітаваць’ — рвота. Ад ірваць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)