рэалі́ст², -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі: вучань рэальнага вучылішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тытуля́рны, -ая, -ае.

У выразе: тытулярны саветнік — у царскай Расіі: грамадзянскі чын дзявятага класа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліцэ́й, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Сярэдняя навучальная ўстанова з паглыбленым вывучэннем асобных прадметаў у некаторых краінах Заходняй Еўропы, Беларусі, Расіі і інш.

2. гіст. Прывілеяваная мужчынская навучальная ўстанова ў дарэвалюцыйнай Расіі.

|| прым. ліцэ́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мада́м, нескл., ж.

Зварот да замужняй жанчыны ў Францыі, дарэвалюцыйнай Расіі і некаторых іншых краінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канані́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Радавы артылерыі ў дарэвалюцыйнай Расіі.

|| прым. канані́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ста́цкі, -ая, -ае (уст.).

Першая частка назваў некаторых грамадзянскіх чыноў у дарэвалюцыйнай Расіі.

С. саветнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стра́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Ніжэйшы паліцэйскі чын у сельскай мясцовасці царскай Расіі.

Сельскі с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ГОЭЛРО́ нескл., ж., ист. (Дзяржа́ўная камі́сія па электрыфіка́цыі Расі́і) ГОЭЛРО́ (Госуда́рственная коми́ссия по электрифика́ции Росси́и)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

віцмундзі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі: форменны сурдут цывільных чыноўнікаў.

|| прым. віцмундзі́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

курсі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (гіст.) У дарэвалюцыйнай Расіі: слухачка вышэйшых жаночых курсаў.