◎ Перасаранчы́ць ’прамарнатравіць’ (Нас.). Да пера- (гл.) і саранчыць ’раскідаць, растрачваць, знішчаць, нібы саранча’ < саранча, якое з цюрк. sarynča ’саранча’, што ^зыходзіць да sary(y) ’жоўты’, saryea ’жаўтаваты’ (Фасмер, 3, 560).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
расточа́ть несов.
1. книжн. раскіда́ць, растра́чваць, марнатра́віць, ма́рна тра́ціць;
2. дары́ць, раздава́ць, сы́паць;
расточа́ть улы́бки дары́ць усме́шкі;
расточа́ть ла́ски дары́ць ла́скі;
расточа́ть комплиме́нты сы́паць кампліме́нты;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Тарава́ты ’памяркоўны; не скупы’ (карм., ЛА, 3), ’шчодры’ (Янк. БП), тырыва́тый ’добры, шчодры’ (Бяльк.), сюды ж тарава́ціцца (торова́цицьца) ’дэманстраваць шчодрасць’, ’абяцаць; прапанаваць мала’ (Нас.). Рус. тарова́тый, торова́тый перакладаюць як ’спрытны, дасціпны; шчодры, гасцінны’ (Некр. і Байк.), ’маторны’ (Ласт.). Звязваюць з тор ’дарога, шлях; след’, тары́ць ’пракладваць след, шлях’ (гл.), што да *torъ, *toriti, роднасных да *terti (гл. церці), гл. Фасмер, 4, 84; Новое в рус. этим., 233. Да семантыкі параўн. запрато́рыць ’закінуць, падзець невядома дзе’, славен. tóriti ’рассыпаць, растрачваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Транжы́р ’той, хто неразумна, марна траціць грошы, маёмасць’ (ТСБМ), сюды ж транжы́рыць ’траціць, мантачыць’ (ТСБМ, Бяльк.). З рус. транжи́р ’тс’, якое з франц. trancheur ’той, які рэжа’ < trancher ’рэзаць, рубаць’ праз нова-в.-ням. transchieren ’рэзаць, разрэзваць’ (Фасмер, 4, 94). Паводле Вінаградава (Этимология–1966, 122–125) і Дабрадомава (Этимология–1986–1987, 194–200), рускія словы — у выніку трансфармацыі франц. étranger, étrangère ’іншаземны, чужы’ ў дзеяслоў з пераасэнсаваннем зыходнага значэння ў ’траціць за мяжой, растрачваць грошы, маёмасць упустую’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)