прарасці́, 1 і 2 ас. не ўжыв., -це́; -ро́с, -расла́, -ло́; зак.

1. Выпусціць расток.

Агуркі прараслі.

2. Вырасці; праз што-н. прабіцца.

Трава прарасла праз жвір.

|| незак. прараста́ць, -а́е.

|| наз. прараста́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

росто́к

1. расто́к, -тка́ м.;

2. (отросток) прям., перен. па́растак, -стка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Выганя́сты, выго́ністы ’гонкі, выносны’ (Янк. III). Ад выганя́ць ’хутка расці’ (да гнаць), суфіксацыя я́сты, і́сты, характэрная для ўтварэння якасных прыметнікаў, часцей ад назоўнікаў; параўн. чэш. паралель výhonрасток, адростак’, vyhnati ’выпусціць расток’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́сцік ’рослік, расток (бульбы)’ (в.-дзв., красл., Сл. ПЗБ). Да рост (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́слікрасток’ (стаўб., Сл. ПЗБ), ро́слі ’парасткі бульбы’ (Жыв. сл.). Гл. рослік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расты́ мн. л., расткі ’карэнне’, ’адросткі, храсткі на бульбе’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк.). Гл. раст, расток.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пыч ’верхняя частка парастка’ (каралі«., З нар. сл.). Магчыма, адваротны дэрыват ад пычка (гл.), параўн., аднак, балг. тіч ’адростак на вінаграднай лазе, тытуню; новая маладая галінка, што вырасла на месцы зрэзу’, якое БЕР (5, 269) выводзяць з тур. pięрасток, адростак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прарасці́, ‑расце; зак.

1. Выпусціць расток, парастак. Шчасця большага няма ў зярняці, як на ніве роднай прарасці. Таўлай.

2. Вырасці з зерня, клубня і інш.; прабіцца. Тут, відаць, і наогул мала хадзілі: травы, што прарасла праз жвір, вельмі даўно не палоў садоўнік. Караткевіч. На палянцы зацішнай У родным бары Прараслі з адной шышкі Дзве сасны, дзве сястры. Жычка.

3. Расці некаторы час. Дрэва прарасце яшчэ гадоў дваццаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́сік, прыск ’адзёр ці хвароба накшталт адру’ (барыс., Шн. 3). Вытворныя ад пры́скаць (гл.). Хвароба, магчыма, названая таму, што высыпка на целе падобна на чырвоныя пырскі. Але параўн. прышч (гл.), значэнне якога Мяркулава (Этимология–1970, 148 і наст., 204) рэканструюе як ’расток; элемент сыпі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Росць1 ’расці’, ’атрымліваць задавальненне’ (Бяльк., Юрч. Фраз. 1, Юрч. Сін.), рость, рэсть ’расці’ (Растарг.), ро́сціць ’гадаваць, вырошчваць’ (астрав., пух., Сл. ПЗБ). Да расці́ (гл.). Аб скарочаным суфіксе *‑ti гл. Карскі 2-3, 279.

Росць2 ’рост’, ’расток, парастак’ (іўеў., Сцяшк. Сл.; ТС). З прасл. *orstъ пры дапамозе суф. ‑ь з адцягненым значэннем *‑orst‑ь. Іншы суфікс ‑jь у рошч (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)