захля́пваць

‘запырскваць, заплюхваць каго-небудзь, што-небудзь; раставаць (пра снег, лёд, град, шэрань, паверхню зямлі і інш.)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. захля́пваю захля́пваем
2-я ас. захля́пваеш захля́пваеце
3-я ас. захля́пвае захля́пваюць
Прошлы час
м. захля́пваў захля́пвалі
ж. захля́пвала
н. захля́пвала
Загадны лад
2-я ас. захля́пвай захля́пвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час захля́пваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выта́ивать несов.

1. растава́ць, адтава́ць;

2. (протаивать) пратава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Та́яць (та́иць) ’раставаць’ (Нас.), та́яць ’тс’ (Ласт., Бяльк.; ашм., Стан.), та́е, та́я, та́іць, та́не, та́ня ’растае’ (ЛА, 2), ст.-бел. таяти ’тс’ (КГС); сюды ж таць ’тс’ (гл.). Укр. та́ятираставаць’, рус. та́ять ’тс’, польск. tajać ’тс’, н.-луж. tajaś ’тс’, в.-луж. tać ’тс’, чэш. tát ’тс’, славен. tájati se ’тс’, серб.-харв. та̏јати ’прасочвацца, працякаць’, макед. дыял. таи ’тс’, ’раставаць’, балг. та́я ’тс’, дыял. та́е ’прапускае (пра порысты, няшчыльны посуд)’. З прасл. *tajati (*ta‑ja‑ti ад асновы цяп. ч. *tajǫ, *taješь) ’раставаць’, роднаснага да ст.-інд. tṓyam ’вада’, грэч. τήκω ’растопліваць; расчыняць’, дар. τάκω ’тс’, лац. tābeo, ‑ereраставаць, расцякацца; распадацца, разлагацца’, асец. t‘ayunраставаць’, арм. t‘anam ’змочваю, увільгатняю’, ст.-в.-ням. douwen, ням. tauen ’тс’, ст.-англ. þāwian, англ. thaw ’тс’, ст.-ірл. tām ’чума’, вал. tawdd ’растоплены’; усё да індаеўрапейскай асновы *tā‑раставаць, расплаўляцца’ (Фасмер, 4, 30; Чарных, 2, 230; Брукнер, 563; ЕСУМ, 5, 515; Борысь, 625; Шустар-Шэўц, 1494; Бязлай, 4, 147; Трубачоў, Труды, 1, 313–314). Варыянты асновы ў раставаць, растаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ната́ивать несов.

1. (таять) растава́ць;

2. (подвергать таянию) нато́пліваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

иста́ивать несов.

1. (таять) растава́ць;

2. перен. (худеть, слабеть) марне́ць, ча́хнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

растворя́тьсяII несов.

1. (распускаться) растава́ць, распуска́цца;

са́хар растворя́ется в воде́ цу́кар растае́ ў вадзе́;

2. (разбавляться) раствара́цца;

3. перен. растава́ць, станаві́цца непрыме́тным;

4. страд. раствара́цца; рашчыня́цца; см. растворя́тьII 2, 3.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Маўчаць, мыўчаць, моўчетэ ’нічога не гаварыць, не падаваць голасу, весткі; захоўваць у таямніцы, не выказваць адкрыта сваіх думак’ (ТСБМ, Грыг., Нас., Шат., Бяльк., Растарг., Сл. ПЗБ, ТС; драг., КЭС), маўча́нка ’маўчанне’ (ТСБМ, Грыг., Нар. Гом.; паст., Сл. ПЗБ), ’паслухмянасць’ (Нас.); маўча́к, маўчок ’маўчанне, ні слова, ні гу-гу’, ’маўклівы чалавек’ (ТСБМ, Нас., Растарг.), маўчком, моўчкам, маўчаком, моўчыкам, маўчака́, моўчака́, моўчакі, моўная, маўком ’ціха, патаемна, моўчкі, нічога не кажучы’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ, ТС; КЭС, лаг.), моўчыкі маўча́ць ’быць маўклівым’ (Ян.), маўчлівы, моўчліву ’маўклівы’ (Сл. ПЗБ, Яруш., ТС). Укр. мовча́ти, рус. молча́ть, молка́ть, мо́лкнуть, ст.-рус. мълчати, польск. milczeć, н.-луж. mjelcaś, в.-луж. mjelčeć, чэш. mlčeti, славац. mlčať, славен. mółčati, серб.-харв. му́чати, макед. молчи, балг. мълча, ст.-слав. мльчати. Прасл. mъlčeti (Бязлай, 2, 192), mьlčati (Трубачоў, Проблемы и.-е. языкозн., М., 1964, 101), Скок (2, 474) адносіць да асновы mьlk‑, Махэк₂ (368) — да ml̠k‑. Дакладныя роднасныя і.-е. адпаведнікі не выяўлены. Траўтман (184), Персан (BB, 19, 262), Трубачоў (там жа) збліжаюць слав. лексемы са ст.-в.-ням. motawênраставаць’, ірл. malcaim ’гнію’, ст.-грэч. μαλακός ’мяккі’, літ. smulkùs ’дробны’ smil̃kti ’адміраць’. Леві (IF, 32, 164), Гофман (189), Буазак (605) збліжаюць з літ. mùlkis ’дурны’ ст.-інд. mūrkhás ’дурнаваты’, ст.-грэч. μαλκή ’дубенне ад холаду’, лац. mulcēre ’гладзіць’, ’утаймоўваць’, ’цешыць’. Трубачоў (там жа, 100, 105), разглядаючы тэрміны ’маўчаць’ у і.-е. мовах, устанавіў семантычны пераход ’раставаць’ — ’маўчаць’ і паказаў генезіс і этымалагічную роднаснасць: ст.-в.-ням. molawênраставаць’ — слав. mьlčati; слав. tajati/tavitiраставаць, плавіцца’ — лац. tacẽre ’маўчаць’, літ. tir̃ptiраставаць’ — слав. tьrpĕti ’цярпець’, слав. tьlěti ’тлець’ — літ. tylė́ti ’маўчаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раста́ивать несов.

1. (обращаться в жидкое состояние) растава́ць;

2. (обращать в жидкое состояние) раста́йваць, расто́пліваць; см. раста́ять 1, 2.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

та́ять несов.

1. (растаивать) растава́ць;

снег уже́ та́ет снег ужо́ растае́;

сего́дня та́ет сяго́ння растае́;

2. (топиться) тапі́цца, пла́віцца, растава́ць;

3. перен. (постепенно исчезать) растава́ць, зніка́ць; (замирать) заміра́ць;

зву́ки та́ют гу́кі растаю́ць (зніка́юць, заміра́юць);

4. (уменьшаться) змянша́цца, убыва́ць; (слабеть) слабе́ць;

си́лы его́ та́ют сі́лы яго́ ўбыва́юць;

здоро́вье его́ та́ет здаро́ўе яго́ слабе́е;

5. перен. (худеть) со́хнуць, худзе́ць, марне́ць; чэ́знуць;

6. перен. (умиляться) млець;

та́ять от ра́дости млець ад ра́дасці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Таць1 рэдкае ’злодзей’: таць начны (слаўг., Бел. лекс., 168), ст.-бел. тать ’злодзей’ (Ст.-бел. лексікон), ’злодзей, рабаўнік’ (1440 г., КГС), сюды ж татьба, татба ’крадзеж, рабаўніцтва’ (1398 г.), ’грашовы штраф за разбой’ (Ст.-бел. лексікон, КГС). Параўн. укр. тать ’злодзей’, татьба́ ’крадзеж, рабаўніцтва’, рус. тать, стараж.-рус. тать ’злодзей, грабежнік’, н.-луж. taś, серб.-харв. та̑т, славен. tȃt ’тс’, tȃtba ’крадзеж’, ст.-слав. тать ’злодзей’. Прасл. *tatь звязваюць з *taiti ’таіць’, роднаснае ст.-ірл. tāid ’злодзей’, грэч. τητάω ’пазбаўляю’, ст.-інд. tāyúḥ ’злодзей’, хец. tajezzi, tajazzi ’крадзе’ (Фасмер, 4, 28; Шустар-Шэўц, 1500; Скок, 3, 434–435; Огледна. св., 71; Бязлай, 4, 156; ЕСУМ, 5, 528), гл. таіць.

Таць2раставаць’ (пух., З нар. сл.). Параўн. чэш. tát, в.-луж. taćраставаць, пераходзіць у вадкі стан’. Інфінітыў на базе кораня ў прасл. *ta‑ja‑ti ’тс’ < і.-е. *tã‑ ’тс’ (Махэк₂, 637; Шустар-Шэўц, 1494). Гл. та́яць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)