параспуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што.

Распусціць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. вучняў на канікулы.

П. косы.

П. старыя світары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да распусціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распле́сці, -пляту́, -пляце́ш, -пляце́; -пляцём, -плецяце́, -пляту́ць; расплёў, -пляла́, -ло́; -пляці́; -пле́цены; зак., што.

Распусціць што-н. сплеценае; разняць.

Р. касу.

Р. вянок.

|| незак. расплята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дысацыява́ць

‘растварыць (раствараць), распусціць (распускаць) што-небудзь; растварыцца (растварацца), распусціцца (распускацца)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дысацыю́ю дысацыю́ем
2-я ас. дысацыю́еш дысацыю́еце
3-я ас. дысацыю́е дысацыю́юць
Прошлы час
м. дысацыява́ў дысацыява́лі
ж. дысацыява́ла
н. дысацыява́ла
Загадны лад
2-я ас. дысацыю́й дысацыю́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дысацыю́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дысацыява́ць

‘растварыць (раствараць), распусціць (распускаць) што-небудзь; растварыцца (растварацца), распусціцца (распускацца)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дысацыю́ю дысацыю́ем
2-я ас. дысацыю́еш дысацыю́еце
3-я ас. дысацыю́е дысацыю́юць
Прошлы час
м. дысацыява́ў дысацыява́лі
ж. дысацыява́ла
н. дысацыява́ла
Загадны лад
2-я ас. дысацыю́й дысацыю́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час дысацыява́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ро́спуск, ‑у, м.

Дзеянне паводле дзеясл. распускаць — распусціць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбэ́сціць, -бэ́шчу, -бэ́сціш, -бэ́сціць; -бэ́шчаны; зак., каго (што).

1. Маральна распусціць, прывучыць да дрэнных звычак.

2. Разбалаваць, раздурыць.

Р. дзіця.

|| незак. разбэ́шчваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. разбэ́шчванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шнуро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

1. гл. шнураваць.

2. мн. -і, -ро́вак. Шнур на адзенні, абутку, а таксама само прашнураванае месца.

Распусціць шнуроўку на сукенцы.

|| прым. шнуро́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распуска́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. распускаць — распусціць і распускацца — распусціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ню́ня м. и ж., разг. ню́ня;

распусці́ць ню́ні — распусти́ть ню́ни

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)