пладзі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., пло́дзіцца; незак.
1. Размнажацца, разводзіцца.
Не ўсе жывёліны могуць п. ў няволі.
2. перан. З’яўляцца ў вялікай колькасці, распаўсюджвацца.
|| зак. распладзі́цца, -ло́дзіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
выпраме́ньвацца, ‑аецца; незак.
1. Вылучаючыся, распаўсюджвацца (пра розныя віды прамянёвай энергіі).
2. Зал. да выпраменьваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распаўсю́джанне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. распаўсюджваць — распаўсюдзіць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. распаўсюджвацца — распаўсюдзіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распаўсю́джванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. распаўсюджваць — распаўсюдзіць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. распаўсюджвацца — распаўсюдзіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не́сціся¹, нясу́ся, нясе́шся, нясе́цца; нясёмся, несяце́ся, нясу́цца; нёсся, не́слася і нясла́ся, не́слася і нясло́ся; нясі́ся; незак.
1. Хутка рухацца, імчацца ўперад.
Несліся коні.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Распаўсюджвацца (пра гукі, пахі, чуткі).
Нясуцца песні.
Несліся новыя чуткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ляце́ць, леце́ці, лыті́тэ ’перамяшчацца ў паветры’, ’разносіцца, распаўсюджвацца’, ’падаць уніз’, ’хутка бегчы, ехаць, праходзіць (пра час)’, ’ламацца, расходавацца’ (Грыг., Бяльк., Шат., Сцяц., ТСБМ, Сл. ПЗБ). Да лётаць (гл.). Значэнне ’павольна падаць (пра снег)’ (брасл., Сл. ПЗБ) у выразе снег ляціць — з польск. śnieg leci.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
наступа́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1. гл. наступіць¹.
2. Ведучы актыўныя ваенныя дзеянні, рухацца наперад, на праціўніка.
Н. на ўсіх франтах.
3. Падступаць да каго-н. з просьбамі, пагрозамі і пад.
4. перан. Набліжацца да чаго-н., распаўсюджвацца, насоўвацца на што-н.
Хвалі наступаюць на бераг.
|| наз. наступле́нне, -я, н. (да 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., лье́цца і ліе́цца; ліўся, ліла́ся, -ло́ся; ліся; незак.
1. Цячы струменем.
Вада льецца з крана.
2. перан. Распаўсюджвацца ў паветры (пра святло, пах і пад.).
3. перан. Лёгка і свабодна цячы (пра мову, гутарку і пад.); плаўна разносіцца, раздавацца (пра гукі і пад.).
Льецца гаворка.
Лілася песня.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
оглаша́ться
1. (наполняться звуками) напаўня́цца (гу́камі, кры́кам);
2. страд. апавяшча́цца, абвяшча́цца; аб’яўля́цца; чыта́цца ўго́лас; распаўсю́джвацца; напаўня́цца (гу́камі, кры́кам); см. оглаша́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ро́зсвет ’досвітак, світанне, золак’ (Нас.). Укр. ро́зсвіт, славен. (raz)svit ’тс’, серб., чарнаг. ра̏свит. Фармальна ўтворана пры дапамозе прыстаўкі раз- (< прасл. *orz‑) і назоўніка свет‑ (< прасл. *světъ ’святло’ < і.-е. *svoi̯t‑) > свяці́ць ’асвятляць’ (гл.). Тут дзеяслоўная прыстаўка надае назоўніку значэнне ’пашырацца, распаўсюджвацца’. Аналагічна польск. rozbrzask і brzask, чэш. rozbřesk і břesk, ст.-чэш. bréžk, славац. rozbresk ’світанак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)