раста́пливатьI несов. распа́льваць (печ), падпа́льваць (у пе́чы).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
распа́л, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. распальваць — распаліць.
2. Тое, што і распалка (у 2 знач.). [Віктар:] — Падрыхтуй ты чаго-небудзь сухога на распал. Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раззадо́ривать несов., разг. заахво́чваць, разахво́чваць; (разжигать, обострять) распа́льваць, раздражня́ць; см. раззадо́рить;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
растопля́тьI несов. распа́льваць (печ), падпа́льваць (у пе́чы); см. растопи́тьI.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ро́спал ’падпал’ (гродз., Сцяшк. Сл.), ’лучына’ (івац., ЖНС). Да распальваць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
распа́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. распальваць — распаліць (у 1 знач.).
2. Тое, чым распальваюць дровы, торф, вугаль і пад. [Слабодчыкаў] перакінуў з рукі ў руку сякеру і рашуча ступіў да сухой елкі. — Памагу вам. Добрая распалка будзе. Порах. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распа́льванне ср.
1. разжига́ние;
2. раска́ливание; (состояние) распале́ние;
3. раста́пливание;
4. перен. разжига́ние;
5. перен. раззадо́ривание;
1-5 см. распа́льваць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Жэ́гаць ’бліскаць’ (барыс., Шатал.). Рус. вяцк. жёгать ’паліць тытунь’, чэш. žehati ’распальваць, паліць; бліскаць’, макед. жега ’калоць, бліскаць’. Прасл. *žegati прадстаўляе адно з чаргаванняў вакалізму ў корані *ž = g. Гл. жыгаць, жгаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
распа́львацца несов.
1. раскаля́ться;
2. перен. (приходить в сильное возбуждение) распаля́ться;
1-2 см. распалі́цца;
4. страд. разжига́ться; раскаля́ться; раста́пливаться; раззадо́риваться; см. распа́льваць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ку́рстацца 1 ’дыміць, тлець’. Параўн. літ. kurstyti ’распальваць, паліць у печы’ (Сл. паўн.-зах., 2, 583). Балтызм (Лаўчутэ, Балтизмы, 47).
Ку́рстацца 2 ’корпацца, церабіцца’ (Сл. паўн.-зах.). Балтызм. Параўн. літ. kurstytis ’спяшацца’. Розніца ў семантыцы, магчыма, тлумачыцца ўплывам корпацца (Лаўчутэ, Балтизмы. 47).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)