Пераске́прасколіна, трэшчына’ (Нас.). Да пера- і скеп‑ < скапаць ’расколваць’ (гл), а таксама екатаць, шчэпка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тре́щина

1. трэ́шчына, -ны ж., шчы́ліна, -ны ж., раско́ліна, -ны ж.;

2. перен. трэ́шчына, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рэ́скол ’непаслухмянае дзіця’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс.), раско́л ’хуліган’ (Жыв. сл.), расколіна ’тс’ (Янк.), роско́л ’тс’ (ТС). Гл. раскол,

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рысо́к ’рубец’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Утворана на базе польск. rys ’лінія’, rysa ’драпіна, расколіна, трэшчына’. Сюды ж ры́сы ’насечкі’ (смарг., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рашчэ́п, рашчэ́піна ’ракавіна капыта’ (брасл., беш., ЛА, 1), параўн. ст.-бел. рошчепинарасколіна’: въ рошчепинахъ скалы (Альтбаўэр). Ад расшчэп ’разрэз, раздвоенасць’ (ТСБМ), гл. шчапаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сель1 ‘дасюль’: вады было роўна сель во (брасл., Сл. ПЗБ), ц.-слав. сель ‘так, настолькі’, сюды ж ст.-бел. селико ‘столькі’ (Ст.-бел. лексікон), ст.-слав. селико ‘столькі’. З се (гл. сей) + ль, часціца, што ўзыходзіць да канцавой партыкулы *‑lě/*‑li, параўн. рус. досе́ль ‘дасюль’ (ESJSt, 13, 798; Фасмер, 1, 531), часціца ‑ко яку серб.-харв. ко̏лико ‘сколькі’.

Сель2расколіна ў дрэве’, селява́ты ‘пра дошку з расколінай’ (Сл. рэг. лекс., Чэрн.). Параўн. балг. сель ‘раскапаная зямля з руданосным пяском’. Ад *sědlь < *sed‑ (гл. сядзець) з суф. ‑lь; адносна суф. параўн. Слаўскі, SP, 1, 105. Відаць, архаізм, параўн. прасе́ліна ‘шчыліна’ (Некр. і Байк.), рус. рассе́линарасколіна’, ст.-славац. rozsedlinaрасколіна; правал’, што ўзводзяцца да *sědati sę ‘пукацца, трэскацца’; з іншым вакалізмам ст.-чэш. saděl, sadel ‘сечаная рана’, гл. ESJSt, 13, 803; Фасмер, 3, 445; інакш адносна балгарскага слова БЕР, 6, 600 (з тур. sel ‘бурны паток’). Параўн. яшчэ каш. sedlaрасколіна, рыска ў лёдзе’ (< *sědlʼa, SEK, 4, 255).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ломень ’пастка’ (ветк., Мат. Гом.). Да лом1 (гл.) са зменай семантыкі ’расколіна’ > ’яма’ > ’пастка’, што не зусім пераконвае. З’яўляецца магчымым вывесці гэту лексему з прасл. xlomǫti > xlonǫti (Мартынаў, Слав. акком., 131–132), якое генетычна суадносіцца з літ. lãminti ’жэрці’ і ст.-грэч. λάμια ’пашча’, ’прорва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шчыліна, паз, рэз, проразь, расколіна, трэшчына; шпара (абл.); зазор (спец.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Раске́ліна ’язва, рана’ (Ласт.). Хутчэй за ўсё, фанематычны варыянт раско́ліна ’шчыліна ад расколу’ (Бяльк.), аднак нельга выключыць сувязь з магчымым, але не зафіксаваным слоўнікамі *расшчы́ліна < шчы́ліна (гл.) пры захаванні вядомага гаворкам гістарычнага спалучэння ‑ск‑ (адносна фаналагічнай праблематыкі прабеларускага sk‑ перад ě гл. Векслер, Гіст., 91–92). Адзінкавая фіксацыя з вельмі спецыялізаванай семантыкай можа сведчыць у аднолькавай ступені як аб экспрэсіўным характары націскнога, так і на карысць штучнага ўтварэння. Параўн. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацэ́пніца ’памылка, дапушчаная пры ўвядзенні асновы ў бёрда’ (пух., Сл. ПЗБ). Магчыма, паланізм. Параўн. малапольск. росер, росера, podcepnica, pocepka, pocepucha, малапольск., маз., падляшск. росерпіса ’тс’. Не выключана, што гэта архаізм, які генетычна можна аднесці да прасл. čepati ’расшчапляць’, ’калоць’, сёръ: рус. цеп ’зеў у аснове, дзе ходзіць чаўнок пры тканні’, цвяр. цепы ’ніт’, польск. сер ’памылка, выкліканая тым, што праз ніт разам праходзяць дзве ніткі асновы; славен. сёррасколіна’, балг. цеп ’планачка паміж ніткамі асновы пры тканні’, цап ’планачка для ўтварэння зева ў кроснах’ (Трубачоў, Эт. сл., 3, 184–186).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)