пашчапа́цца, ‑аецца; зак.

Раскалоцца на часткі, на шчэпкі. Палена пашчапалася. Дошка пашчапалася. □ Вось, вось, здаецца, шыбане пад адхон паравоз, пашчапаюцца колы на крыжавінах ці ў пух разляцяцца стрэлкі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раско́лвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да раскалоцца.

2. Разм. Моцна балець (пра галаву). На наступны ўрок .. [Сцёпа] не застаўся. Сказаў: — Галава ажно расколваецца — і пайшоў дадому. Курто.

3. Зал. да расколваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раско́лвацца несов.

1. раска́лываться;

2. перен. (распадаться) раска́лываться;

1, 2 см. раскало́цца;

3. страд. раска́лываться; см. раско́лваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расшчапі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -шчэ́піцца; зак.

1. Раскалоцца, раздзяліцца на часткі.

Палена лёгка расшчапілася.

2. Разняцца, раз’яднацца.

Пальцы расшчапіліся.

3. Раздрабіцца, распасціся на часткі (спец.).

Валакно расшчапілася.

4. Раскласціся на часткі ў выніку хімічнай рэакцыі (спец.).

Эфір расшчапіўся.

5. Распасціся (пра атамы; спец.).

|| незак. расшчапля́цца, -я́ецца і расшчэ́плівацца, -аецца.

|| наз. расшчапле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбі́цца, разаб’ю́ся, разаб’е́шся, разаб’е́цца; разаб’ёмся, разаб’яце́ся, разаб’ю́цца; разбі́ся; зак.

1. Раскалоцца ад удару, трэснуць, распасціся на часткі.

Шклянка разбілася.

Самалёт разбіўся.

2. перан. Расстроіцца, разбурыцца.

Разбіліся планы.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раздзяліцца на часткі, групы.

Р. на атрады.

4. Пашкодзіць, разбіць сабе да крыві частку цела пры падзенні, удары або забіцца насмерць.

Р. насмерць.

|| незак. разбіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лопнуць, парвацца, абарвацца, раскалоцца; покнуць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

трэ́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Стварыць трэск.

Пад нагамі трэснула сухая галінка.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Лопнуць, раскалоцца, разламацца, утварыць трэшчыну.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Патрэскацца (пра скуру, губы і пад.).

4. каму, чым па чым і без дап. Моцна стукнуць, ударыць (разм.).

Хоць трэсні (разм.) — пра дарэмныя намаганні, старанні.

|| незак. трэ́скаць, -ае (да 1 і 2 знач.).

|| наз. трэ́сканне, -я, н. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пэ́нкнуць ’трэснуць, лопнуць, раскалоцца’ (любч., Нар. словатв.; слонім., Нар. лекс.; шчуч., З нар. сл.; Сл. ПЗБ), пэньк‑ нуць, тыкнуты, пэнькнутэ ’тс’ (Сл. Брэс., Сл. ПЗБ), тыкаць ’лопаць, трэскацца, пускаць’ (Сцяшк., Сцяц., Сл. ПЗБ), тыкацца ’лопацца’ (Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. pęknąć, pękać ’тс’, паводле Банькоўскага (2, 538), чэшска-польскай арэальнай інавацыі ад *рокь ’бутон, пупышка’, не звязанай з *pukati (гл. пукаць) і не вядомай іншым славянскім мовам; інакш Брукнер, 403. Параўн. пукаць, нукнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́снуць ‘ударыць, стукнуць’ (Шымк. Собр., Яруш., Касп., Вушац. сл., Бяльк., ТС), ‘лопнуць, раскалоцца’ (Бяльк., Скарбы), ‘стукнуць, грукнуць’ (Ласт.), ‘стукнуць, пацэліць’ (пра гром, маланку)’ (Мат. Маг. 2, Сержп. Прымхі): kab ćabʼé pʼerún trésnuŭ (zabíu, uźaŭ) (зах.-бел., Маш. Atlas). Аднакратны дзеяслоў да трэскаць (гл. трэск), выводзіцца з прасл. *trěsknǫti (ESJSt, 16, 980), параўн. укр. трі́снути ‘трэснуць, стукнуць’, рус. тре́снуть ‘лопнуць, стукнуць, выдаць моцны гук (пра гром і пад.)’, польск. trzasnąć ‘тс’, чэш. třesknouti ‘тс’, славац. tresknuť ‘тс’, балг. тресна ‘тс’, макед. тресне ‘тс’, ст.-слав. трѧснѫти ‘тс’. Утворана на базе гукапераймальнага *tresk‑, як і літ. treškė́ti ‘лопаць, трэскаць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расшчапі́цца, ‑шчэпіцца; зак.

1. Раскалоцца, раздзяліцца на часткі. Палка расшчапілася. □ Грукнуў кулаком аб сасновы стол [Ціхан] так моцна, ажно стол расшчапіўся. Бядуля. Верхавіна [дуба] ад перуновага ўдару крыху расшчапілася і засохла. Ляўданскі. // Раздрабіцца ад удару. Косць расшчапілася.

2. Перастаўшы сціскацца, паслабіцца, разняцца, раз’яднацца. Вольчыны пальцы самі расшчапіліся, і вяргіні ўпалі на дол. Марціновіч.

3. Спец. Раздрабіцца, распасціся на часткі. Валакно расшчапілася.

4. Спец. Раскласціся на часткі ў выніку хімічнай рэакцыі. Эфір расшчапіўся.

5. Спец. У выніку фізічнага ўздзеяння распасціся (пра атамы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)